Пана́мскі метрапалітэ́н () — адзін з відаў гарадскога транспарту ў горадзе Панама. Гэта адзіная сістэма метрапалітэну ў краіне Панама і ў Цэнтральнай Амерыцы. Будаўніцтва першай чаргі завяршылася за 38 месяцаў. Агульны кошт будаўнічых працаў метро і пастаўкі рухомага саставу склалі 1,8 млрд долараў. На дзень адкрыцця — 5 красавіка 2014 года — даўжыня першай лініі склала 13,7 км з 13 станцыямі (з іх 8 падземных, 5 надземныя на эстакадзе).

Спасылкі

Афіцыйная старонка Панамскага метрапалітэна

Катэгорыя:Метрапалітэны паводле алфавіта Катэгорыя:Транспарт у Панаме Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:Транспарт у 2014 годзе Катэгорыя:2014 год у Панаме