Леанід Віталевіч Собінаў (, Яраслаўль — , Рыга) — рускі оперны спявак (лірычны тэнар), народны артыст Рэспублікі (1923), адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў рускай класічнай вакальнай школы.

У 1897 годзе стаў салістам Вялікага тэатра. Двойчы быў дырэктарам Вялікага тэатра — у 1917—1918 гадах і ў 1921 годзе. Собінаў выступаў у міланскім тэатры «Ла Скала» (1904—1906), дзе спяваў у традыцыйным італьянскім рэпертуары, выступаў у Монтэ-Карла, Мадрыдзе, Лондане, Берліне, Парыжы (1909).

Пакінуў сцэну ва ўзросце 60 гадоў у 1933 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Сайт Дому-музея Собінава

Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Расійскай імперыі Катэгорыя:Тэнары Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра Катэгорыя:Оперная трупа Марыінскага тэатра Катэгорыя:Адвакаты Расійскай імперыі