Сяргей Якаўлевіч Лемешаў (, с. Старое Князева, Цвярскі павет, Цвярская губерня, Расійская імперыя — , , СССР) — рускі савецкі камерны , (лірычны тэнар), і . Народны артыст СССР (1950). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1941).

Біяграфія

У 1921—1925 гадах ён вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі ў класе прафесара Н. Г. Райскага. З 1924 спяваў у опернай студыі К. С. Станіслаўскага пры Вялікім тэатры, дзе акрамя іншых, выконваў партыю Ленскага (опера П. І. Чайкоўскага «Яўген Анегін»). Менавіта гэтая роля, якую Сяргей Якаўлевіч выканаў больш за 500 разоў, прынесла яму шырокую вядомасць і любоў гледачоў.

У 1926 годзе дэбютаваў на прафесійнай сцэне ў Свярдлоўскам тэатры оперы і балета. У 1927—1929 гадах — саліст Рускай оперы пры Кітайска-Усходняй чыгунцы ў Харбіне. У 1929—1931 гадах — саліст Тыфліскага тэатра оперы і балета.

У 1931 Лемешаў быў запрошаны ў Вялікі тэатр, дзе дэбютаваў у партыях цара Берандзея (Снягурка), Джэральда (Лакме) і Ленскага (Яўген Анегін). Разам з І. С. Казлоўскім Лемешаў быў вядучым тэнарам да 1957 года, перыядычна працягваў выступаць у Вялікім тэатры да 1965 года. Выканаў мноства партый: Ляўко («Майская ноч»), Індыйскі госць («Садко») у операх Рымскага-Корсакава, Баян («Руслан і Людміла» М. І. Глінкі), Дуброўскі (аднайменная опера Э. Ф. Напраўніка), а таксама Герцаг («Рыгалета») , Альфрэд («Травіята») у операх Джузэпэ Вердзі, Граф Альмавіва («Севільскі цырульнік» Джаакіна Расіні), Фауст (аднайменная опера Шарля Гуно) і інш.

Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Расіі Катэгорыя:Выканаўцы рускіх народных песень Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра Катэгорыя:Постаці Міхайлаўскага тэатра Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цвярской вобласці