Двукоссе — парны пунктуацыйны знак, які выкарыстоўваецца для вылучэння простай мовы, цытат, назваў літаратурных твораў, газет, часопісаў, арганізацый, а таксама асобных слоў, калі яны ўключаюцца ў тэкст не са сваім звычайным сэнсам, выкарыстоўваюцца ў іранічным сэнсе, прапануюцца ўпершыню, альбо, наадварот, як састарэлыя і да т. п.

Віды двукоссяў +Назва двукоссяВыглядШасн. код UnicodeМнемакод HTML Ялінкі, вуглавое (або французскае) двукоссе « » U+00AB і U+00BB « і » Звычайнае (або нямецкае) двукоссе „ “ U+201E і U+201C „ і “ Асаблівае (або польскае) двукоссе „ ” U+201E і U+201D „ і ” Англійскае двукоссе “ ” U+201C і U+201D “ і ” Няпарнае двукоссе ” ” U+201D ” Прамое (праграмісцкае) падвойнае двукоссеТаксама вядомае як «сіметрычнае» двукоссе, яго выкарыстанне ў тыпаграфіцы недапушчальнае. Атрымала распаўсюджанне ад друкарскіх машынак. " " U+0022 "+

Клавіятура Набор ASCII, як і большасць раскладак клавіятуры, мае толькі прамыя адзіночныя ( ' - 0x27) і падвойныя (" — 0x22) двукоссі, якія і ўжываліся ў беларускіх тэкстах цягам доўгага часу. Але з пашырэннем Unicode рэкамендуецца ўжываць двукоссі беларускай тыпаграфікі: «вуглавыя» (U+00AB і U+00BB) і “англійскія” (U+201C і U+201D) або „звычайныя“ (U+201E і U+201C).

Віды двукоссяў у мовах свету Мова Асноўнае Альтэрнатыўнае Прагал Назва асноўнае укладзенае асноўнае укладзенае Албанская «…» ‹…› “…„ ‘…‚ Афрыкаанс „…” ‚…’ Традыцыйна Aanhalingstekens БалгарскаяУ дыялогах перавага аддаецца працяжніку „…“ «…» Рэдка Беларуская «…» “…” „…“ Бразільская партугальская “…” ‘…’ Aspas або Vírgulas dobradas Валійская ‘…’ “…” “…” ‘…’ 1–2 pt Венгерская „…” »…« (‘каціныя кіпцюры’), (‘знак цытаты’=„ ”), (» «) Грузінская (brč’q’alebi ‘кіпцюры’) Грэчаская «…» ‹…› “…„ ‘…‚ 1 pt , (‘уводзіны’) Дацкая »…« ›…‹ „…“ або ”…” ‚…‘  («знак цытаты»), , («гусіныя вочы») Інданезійская Інтэрлінгва Virgulettas Ірландская “…” ‘…’ 1–2 pt Ісландская „…“ <big>‚...‘<big> (‘гусіныя лапкі’) Іспанская «…» “…” “…” ‘…’ Канцавая частка двукосся дадаецца ў пачатак кожнага абзацу 0 pt or (« »), (“ ”), (‘ ’). ‹ і › ніколі не выкарыстоўваюцца ў іспанскай мове Італьянская «…» “…” ‘…’ 1–2 pt Італьянская, Швейцарыя «…» ‹…› гл. вышэй Іўрыт “…” “…„ merkha'ot — (мн. лік да merkha — ) Карэйская “…” ‘…’ 『…』 「…」 (“ttaompyo”) Каталонская «…» “…” “…” ‘…’ 0 pt Латышская «…» „…” Літоўская „…“ ‚…‘ «…» ‹…› Лужыцкая „…“ ‚…‘ Нарвежская «…» ‘…’ „…” ‘…’ Рукапісныя , / (‘гусіныя вочы’), /, /, Нідэрландская „…” ‚…’ “…” ‘…’ («знак цытаты») Нямецкая „…“ ‚…‘ »…« ›…‹ , («гусіныя лапкі»), / («высокія коскі») Нямецкая, Швейцарыя «…» ‹…› Гл. вышэй Партугальская «…» ‹…› “…” ‘…’ Aspas або Vírgulas dobradasBergström, Magnus, & Neves Reis 2004. Prontuário Ortográfico e Guia da Língua Portuguesa. Editorial Notícias, Lisboa Партугальская (Бразілія) “…” ‘…’ Aspas ПольскаяНадаецца перавага ў загалоўках і тэкстах вялікім шрыфтам „…” ‚…’ «…» Могуць замяняць як пачатак, так і канец двукосся Руская «…» „…“ 0 pt (агульны паняцце); (yolochki, ‘елачкі’: вуглавое двукоссе); (lapki, ‘маленькія лапкі’: звычайнае двукоссе) Румынская „…” «…» (мн. лік), (адзіночны лік, выкарыстоўваецца вельмі рэдка) Славацкая „…“ ‚…‘ »…« ›…‹ Славенская „…“ ‚…‘ »…« ›…‹ Спрошчаная кітайская “…” ‘…’ ﹃...﹄ ﹁...﹂ Адзіныя, што выкарыстоўваюцца ў вертыкальным пісьме Fullwidth form GB/T 15834:1995 Сербская „…“ ‚…‘ »…« ›…‹ Традыцыйная кітайская 「…」 『…』 Гэтыя віды перакуленыя для выкарыстання ў гарызантальным пісьме; спачатку выкарыстоўваліся ﹁...﹂ і ﹃...﹄ у вертыкальным пісьме “…” ‘…’ 引號 (yǐn hào) 國語文教育叢書第三 Турэцкая «…» ‹…› “…” ‘…’ 0–1 pt («пазногцевы знак») Харвацкая „…“ ‘…’ »…« ‘…’ „…“ і »…« (альтэрнатыўны варыянт не выкарыстоўваецца ў рукапісных тэкстах, толькі ў прэсе і друку), ‘…’ Чэшская „…“ ‚…‘ »…« ›…‹ (адзіночны лік), (множны лік) (cf. — «укараняць») Эсперанта Эстонская „…“ «…» (‘story marks’) Фінская ”…” ’…’ »…» ’…’ («знак цытаты», адзіночны лік), (множны лік) Французская « … » « … » або “…”Першая версія — у адпаведнасці з French Imprimerie nationale. Але англійскія двукоссі з'яўляюцца больш пашыранымі. “ … ” ‘ … ’ ¼-em / non-break Французская, ШвейцарыяУ Швейцарыі такое двукоссе выкарыстоўваецца для ўсіх моў «…» ‹…› Гл. вышэй Шведская ”…” ’…’ »…» ’…’ , , (сучасны паняцце), (размоўны варыянт, для падвойнага ASCII-двукосся) Японская 「…」 『…』 (in'yōfu)

Двукоссе ў беларускай мове Цяпер у беларускай мове, як у прыватным выкарыстанні, так і ў сродках масавай інфармацыі, не існуе адзінага агульнапрынятага варыянту двукосся, хаця традыцыйна ў беларускіх друкарнях выкарыстоўваліся 2 віды двукоссяў: «вуглавое двукоссе» (ёлачкі) і звычайнае альбо „нямецкае двукоссе".

Паводле ж Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008),

Такім чынам, у якасці ўнутранага двукосся ў прыкладзе закона ўжываецца англійскае двукоссе “...” (U+201C і U+201D).

Ужыванне двукоссяў у старых выданнях +ПрацаГод выданняМесца выданняГрафікаУжываныя двукоссі газета «Наша Ніва» 1911 Вільня, друкарня Марціна Кухты кірыліца « » і „ “ Максім Багдановіч. Вянок 1913 (1914) Вільня, друкарня Марціна Кухты кірыліца „ “ і « » Газета «Вольная Беларусь» 1918 Мінск кірыліца « » Торф і яго выкарыстанне ў народнай гаспадарцы: працы сесіі Беларускай акадэміі навук, красавік 1934 г. 1935 выдадзена АН БССР кірыліца „ “ «Навука» на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі 1931 выдадзена АН БССР кірыліца „ “ гізэта «Наша Ніва», №34 1907 Вільня кірыліца „ “ Вокладка драмы «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы 1919 Вільня, друкарня «Прамень» кірыліца „ “ Рэкламная абвестка кнігі «Калоссе» 1938 кірыліца і лацінка „ ” Газета «З Беларускага Палетку» 1937 Вільня, друкарня імя Фр. Скарыны кірыліца і лацінка „ “ Дадатак на Нашай Нівы: апавяданне Элізы Ажэшкі «Гэдалі», вокладка 1907 лацінка „ “ Рэкламная абвестка ў «Нашай Ніве» 1912 лацінка „ “ Аздабленне кнігі Адама Станкевіча не раней за 1938 лацінка „ “ Z historyi apolohetyki chryściajanskaj 1928 Вільня лацінка „ “ Мужыцкая праўда 1862—1863 лацінка „ ”+

Каментарыі

Катэгорыя:Пунктуацыя Катэгорыя:Друкарскія знакі