Пяча́тка Лю́тэра або ру́жа Лю́тэра — шырока вядомы сімвал лютэранства. Пячатка была распрацавана для Марціна Лютэра па загадзе саксонскага князя Іаана-Фрыдрыха ў 1530 годзе, калі Лютэр знаходзіўся ў Кобургскай крэпасці падчас Аўгсбургскага рэйхстага. Лазарус Шпэнглер, якому Лютэр напісаў сваё ніжэйпрыведзенае вытлумачэнне, паслаў Лютэру малюнак гэтага друку. Лютэр бачыў яе як кампендыум, кароткі выклад сваёй тэалогіі і веры, пазней ён выкарыстоўваў пячатку для пацверджання аўтарства сваёй перапіскі. 15 верасня 1530 года Лютэр паінфармаваў Філіпа Меланхтана, што прынц нанёс яму візіт у Кобургскай крэпасці і паднёс яму пярсцёнак з пячаткайLW 49, 356—359..

Складовыя часткі пячаткі, звязаныя з Лютэрам да 1530 года Ружа была вядомая як эмблема Лютэра з 1520 года, калі Вольфганг Стэкель у Лейпцыгу выдаў адну з пропаведзяў Лютэра з драўлянай гравюрай рэфарматара. Гэта была першая выява Лютэра, створаная сучаснікам. Доктарскі пярсцёнак Лютэра ўяўляў сабой шчыт, які меў форму сэрца — сімвал Святой Троіцы.

Тлумачэнне сімвала У лісце 8 ліпеня 1530 Марцін Лютэр пісаў Лазарусу Шпэнглеру:

У геральдыцы Ружа Лютэра сустракаецца на гербах шматлікіх населеных пунктаў. Меркаванне, што Марцін Лютэр наведваў усе гэтыя мясціны, не атрымала пацверджання.

Нямецкія гербы

Венгерскія гербы

Бібліяграфія Luther, Martin. D. Martin Luthers Werke, Kritische Gesamtausgabe. Briefwechsel. 18 vols. Weimar: Verlag Hermann Böhlaus Nachfolger, 1930-85. (abbreviated as WABr above). Luther, Martin. Luther’s Works. 55 Volumes. Various translators. St. Louis: Concordia Publishing House; Minneapolis: Fortress Press, 1957—1986. CD-ROM edition, 2001. (У зносцы скарочана LW.)

Спасылкі

Лютэранскія сімвалы і крыжы Letter from Martin Luther Luther’s Seal

Катэгорыя:Лютэранства Катэгорыя:хрысціянскія сімвалы