Восіп (Джузэпэ) Іванавіч Бавэ (, ; ,  — , ) — расійскі архітэктар, знакаміты рэканструкцыяй Масквы пасля пажару 1812 года.

Біяграфія Бавэ нарадзіўся ў Пецярбургу ў сям'і неапалітанскага мастака , які прыехаў у Расію ў 1782 годзе для працы ў Эрмітажы. Дадзенае пры хрышчэнні імя Джузэпэ пазней было перароблена на рускі манер у Восіпа Іванавіча. Неўзабаве пасля нараджэння Восіпа сям'я пераехала ў Маскву.

Архітэктурную адукацыю атрымаў у архітэктурным вучылішчы пры (1802—1807) у , затым, яшчэ да пажару Масквы, працаваў пад кіраўніцтвам М. Ф. Казакова і К. І. Росі у Маскве і Цверы. thumb|250px|left|Вялікі тэатр

У 1816 годзе Бавэ атрымлівае званне архітэктара ад савета Імператарскай Акадэміі мастацтваў і бярэ шлюб з удовай княгіняй Аўдоццяй Сямёнаўнай Трубяцкой, народжанай Гур'евай (1786—1871).

Пад кіраўніцтвам Бавэ ў цэнтры Масквы былі перабудаваны Гандлёвыя рады ў стылі класіцызму насупраць Крамля (не захаваліся), праведзена рэканструкцыя Чырвонай плошчы, знесены земляныя ўмацаванні вакол Крамля і засыпаны роў, разбіты , пабудаваны Манеж (інжынерная структура распрацавана А. А. Бетанкурам), створана (1818—1824) з Вялікім (Пятроўскім) тэатрам (1821—1824; перапрацаваны праект ). За межамі цэнтра Бавэ пабудаваў Градскую бальніцу за (1828—1833). Трыўмфальныя вароты, збудаваныя па праекце Бавэ ля Цвярской заставы (1827—1834), былі адноўлены ў 1968 годзе каля будуемага тады на манумента Перамогі.

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Тэатральныя архітэктары Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра Катэгорыя:Члены Маскоўскага Англійскага клуба да 1917 года Катэгорыя:Пахаваныя на Данскіх могілках