Барбара Іванаўна Вержбаловіч (Вербіч, Ганчарэнка;  — ) — беларуская оперная і канцэртная спявачка (мецца-сапрана).

Біяграфія Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1933), Беларускую кансерваторыю (1938, клас Ніны Панінай). У 1939—1941 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, стварыла вобразы ў нацыянальных спектаклях «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага (Матка), «Кветка шчасця» А. Туранкова (Ведзьма), а таксама ў класічных операх.

У час нацысцкай акупацыі Беларусі жыла ў Мінску, выступала як оперная і эстрадная спявачка ў Мінскім гарадскім тэатры, у 1943 выканала партыю Свацці ў оперы «Лясное возера» М. Шчаглова-Куліковіча. 3 чэрвеня 1944 у эміграцыі ў Германіі, працавала ў тэатральнай групе «Жыве Беларусь» (пазней назывыалася Беларускі тэатр эстрады).

3 1950 у ЗША, канцэртная спявачка, адна з актывістак і кіраўнікоў беларускага жаночага руху ў ЗША. Пазней у Мюнхене, з 1954 працавала сакратаром, дыктарам у беларускай рэдакцыі радыё «Свабода», запісала некалькі грампласцінак.

Пахавана ў Мюнхене на могілках ВестфрыдгофНашыя могілкі. Альбом // Запісы БІНіМ № 27. — Нью-Ёрк — Мінск: 2004. — 232 с., 21 см. — С. 224—240..

Літаратура

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь