Камень-кравец — у беларускай міфалогіі — валун, якія цудадзейна шые адзенне. Паданні часта звязвалі такое чарадзейства з сапраўднымі валунамі. Цяпер вядома некалькі валуноў, якія называлі Краўцамі, сярод іх Барысаў камень каля Высокага Гарадца і Чортаў камень каля Вароніна.

Многія легенды прыпісваюць цудадзейную здольнасць шыць адзенне нячыстаму ці цмоку, які жыве ўнутры каменя (нярэдка паведамляюць, што раней ў валуне былі адтуліны, нібыта вокны).

Імя Сцяпан у беларускіх паданнях носіць то камень-кравец, то вялікан (волат). Святы Сцяпан быў хрысціянскім заменнікам бога Вялеса. Люцыпар (Чорт) па некаторых паданнях жыве ў Пекле, якое знаходзіцца не пад зямлёю, а ўнутры гары на краі светуБЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРНАЯ ТРАДЫЦЫЯ | МІФАЛОГІЯ БЕЛАРУСАЎ Ігар ВУГЛІК. ЛЕКЦЫЯ 2. БЕЛАРУСКАЯ КАСМАГОНІЯ . Чорт выступае хрысціянскім займеннікам Вялеса ў тых сюжэтах, дзе Вялес варагуе з іншым боствам (якое ў хрысціянізаваных паданнях атаясняецца з Госпадам Богам ці Спасам). Кашчэй Бессмяротны ў казцы «Каваль» таксама жыве ўнутры гары. Сяргей Санько атаясняе гэтую гару з валуном, які знаходзіўся пасярод першароднага акіяну да стварэння сусветуСЯРГЕЙ САНЬКО. ПЕРШАЯ ФАЗА КАСМАГЕНЭЗУ ПАВОДЛЕ ФАЛЬКЛЁРНЫХ КРЫНІЦ. У адным тэксце сусвет утварыўся пасля таго, як бог Пярун (Дундар) пачаў біць маланкамі па гэтаму валуну. У веснавых песнях існуе намёк на тое, што па валуну мог біць капытамі Юр’еў (Ярылін) конь. Цікава, што лукомскі цмок, які жыў унутры мясцовага каменя-краўца і шыў адзенне, быў забіты маланкамі.

Такім чынам, вобраз каменя-краўца можа быць інтэрпрэтацыяй валуна з касмаганічных міфаў, а таксама жытла хтанічнага боства (імаверна, Вялеса).

Крыніцы

Катэгорыя:Міфалогія Катэгорыя:Беларуская міфалогія