Рачэ́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Рачэнь.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. У 1964 годзе ў склад Новацярушскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бычкі, Зарэчкі, Новая Дуброва, Новыя Дунцы, Старая Дуброва і Старыя Дунцы)Рашэнні выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага і 31 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. 9 студзеня 1965 года ў склад сельсавета вернуты вёскі Бычкі, Зарэчкі, Новая Дуброва, Новыя Дунцы, Старая Дуброва і Старыя ДунцыРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 студзеня 1965 г.// Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. У 1971 годзе скасаваны хутары Васькава Гара, Кацічава і СвісцінаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331)., 15 кастрычніка 1976 года — пасёлкі Глінішча (зліўся з вёскай Рачэнь), Дараганаўка, Камень, Новы (зліліся з вёскай Вобчын), Шапёнаўка (зліўся з вёскай Закальное), Падакопы (зліўся з пасёлкам Падлескі), Пасека I, Фальварак (зліліся з пасёлкам Масты), хутар АрэхаваРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518)., у 1978 годзе — пасёлкі Грудок (зліўся з вёскай Закальное), Навіно, хутар Дуб’ёРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня, 13 лютага і 13 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 12 (1566)., у 1980 годзе — хутар ПапарыхаРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 31 сакавіка, 14 і 30 красавіка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646)., у 1997 годзе — пасёлкі Вуглы і Клянок. 28 мая 2013 года межы сельсавета былі пашыраныя ў выніку далучэння да яго тэрыторыі часткі скасаванага Ляхаўскага сельсавета з наступнымі населенымі пунктамі: Асавец, Барок, Дубілаўка, Жораўка, Ляхаўка, Песчанец 1, Песчанец 2, Слабодка, Турок, ФёдараўкаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области. 16 кастрычніка 2018 года скаваны хутар Каценін.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (33 населеныя пункты) — 3039 чалавек, з іх 97,3 % — беларусы, 1,7 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (42 населеныя пункты) — 2692 чалавекі.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе