Пада́р () — востраў у групе Малых Зондскіх астравоў у Інданезіі. Плошча — 20,16 км². Незаселены.

Востраў Падар мае вулканічнае паходжанне, даволі гарысты рэльеф, узбярэжжа пакрыта скаламі. Уваходзіць у склад нацыянальнага парка Камода. У мінулым востраў насялялі камодскія вараны, аднак з-за вынішчэння браканьерамі дзікоў і аленяў, якімі харчаваліся вараны, вымерлі. У наш час частка фаўны вострава ўзноўлена.

Востраў перыядычна наведваюць турысты-аматары нырання з аквалангам.

Спасылкі Padar Island Komodo dragons on the verge of extinction

Катэгорыя:Малыя Зондскія астравы Катэгорыя:Астравы Інданезіі Катэгорыя:Незаселеныя астравы