Аме́т-Ха́н Султа́н (,  — ) — савецкі лётчык-ас, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы Герой Савецкага Саюза, заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР. Нацыянальны герой крымскататарскага народа.

Біяграфія

Даваенны час Амет-Хан Султан нарадзіўся 25 кастрычніка 1920 у пасёлку Алупка Ялцінскага павета Таўрычаскай губерні (цяпер горад Алупка Ялцінскага гарсавета) у рабочай сям’і. Бацька Амет-Хана — Султан — лакец па , маці Насіб — крымская татарка. Амет-Хан лічыў сябе крымскім татарынам.

Пасля заканчэння сямігадовай школы, у 1937 годзе, паступіў у чыгуначнае фабрычна-заводскае вучылішча ў Сімферопалі. Пасля працаваў слесарам-кацельшчыкам у сімферопальскім паравозным дэпо. Адначасова вучыўся ў аэраклубе, які скончыў у 1938 годзе.

У Чырвонай Арміі з лютага 1939 года. У 1940 годзе па заканчэнні 1-й Качыньскай Чырванасцяжнай ваеннай авіяцыйнай школы імя А. Ф. Мяснікова ў званні малодшы лейтэнант нядоўга служыць у Бабруйску, а з лета 1940 года накіраваны ў 4-ты знішчальны авіяцыйны полк (Адэская ваенная акруга), дыслакаваны пад Кішынёвам. Лётае на самалётах і . У Малдавіі сустрэў пачатак Вялікай Айчыннай вайны.

Вялікая Айчынная вайна Свой першы баявы вылет на разведку праціўніка здзейсніў на досвітку 22 чэрвеня 1941 года. У кастрычніку 1941 прызначаны камандзірам звяна таго ж палка (147-я знішчальная авіяцыйная дывізія, Паўднёва-Заходні фронт). Да гэтага часу зрабіў 130 баявых вылетаў на самалётах І-16 і на разведку і штурмоўку войскаў праціўніка, за што ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. У канцы снежня 1941 г. лейтэнант Амет-Хан у ліку іншых лётчыкаў палка быў накіраваны ў Кінешму (Іванаўская вобласць) для перападрыхтоўкі на англійскі знішчальнік . Затым вярнуўся ў свой полк, які ў гэты час увайшоў у сістэму СПА горада Яраслаўля. Войскі гітлераўцаў не дайшлі да горада, але авіяцыя саперніка наносіла па ім бомбавыя ўдары, таму СПА для Яраслаўля была жыццёва неабходнай. 31 мая 1942 года горад быў атакаваны «Юнкерсамі». Савецкія знішчальнікі ўступілі ў сутычку. Амет-Хан Султан патраціў усе боепрыпасы, нагнаў праціўніка і тараніў яго. «Харыкейн» захраснуў у , але савецкі лётчык выбраўся з кабіны і прызямліўся пры дапамозе парашута. За подзвіг у небе Яраслаўля Амет-Хан Султан быў узнагароджаны ордэнам ЛенінаЧаста кажуць аб прысваенні Амет-Хану Султану звання Пачэснага грамадзяніна горада Яраслаўля. Але яно тады яшчэ не існавала.Подвиг в небе // Городские новости. — 25.02.2010.Те дни забыть нельзя никогда // Городские новости. — 14.04.2010.Война меня ведь не щадила… // Городские новости. — 05.05.2010..

Пасля вайны 23 верасня 1961 г. Амет-Хану Султану было прысвоена званне «Заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР» (нумар знака — 38). За час лётнай працы ён асвоіў каля 100 тыпаў лятальных апаратаў, яго налёт склаў 4237 гадзін.

Жыў у горадзе Жукоўскі Маскоўскай вобласці.

Загінуў 1 лютага 1971 года пры выкананні выпрабавальнага палёту на лятучай лабараторыі Ту-16, прызначанай для выпрабавання новага рэактыўнага рухавіка.

Спасылкі Фотографии Амет-Хана Султана у самолётов в 9 гиап

Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Крыме