Пётр Сямёнавіч Пішчыму́ка (, , Палтаўская губерня, Расійская імперыя — ) — савецкі вучоны ў галіне арганічнай хіміі. Член-карэспандэнт АН БССР (1940), доктар хімічных навук (1939), прафесар (1917).
Біяграфія Скончыў Новаалександрыйскі сельскагаспадарчы інстытут (1904), Брэслаўскі ўніверсітэт (1914). З 1904 у Новаалександрыйскім, з 1916 — у Харкаўскім сельскагаспадарчым інстытутах, у 1928—1933 — загадчык аддзела Інстытута лясной гаспадаркі ў Харкаве, у 1943—1950 і 1957—1963 — загадчык кафедры Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута.
Навуковы ўклад Устанавіў, што пры зброджванні амінакіслот дражджавымі і плесневымі грыбкамі атрымліваюцца як прамежкавыя прадукты спірты і складаныя эфіры. Распрацаваў сінтэз алкалоіду гардэніну.
Асноўныя працы Материалы к вопросу об анализе живицы // Лесохимическая промышленность. — 1934. — № 8(20) (разам з Л. І. Каркузакі)
Літаратура
Спасылкі Пётр Сямёнавіч Пішчымука ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Украіны Катэгорыя:Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта