Сфінкс — адна з некалькіх парод бяспоўсцевых катоў, выведзена ў пачатку 1960-х гадоў у Канадзе. Сфінксы вельмі ласкавыя і разумныя, лёгка паддаюцца дрэсіроўцы, маюць добрую памяць. Каты сярэдніх памераў, маюць мускулісты целасклад, вялікія вушы.

Патрабуе больш корму, бо затрачваецца больш энергіі на цеплаабмен. Адчувальныя да сонечнага выпраменьвання, з-за адсутнасці поўсці могуць атрымаць сонечны апёкSphynx , geliebte-katze.de.