За́дняе возера, Галбея Паўднёвая — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Галбіца, за 5 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Варапаева, каля вёскі Гута.

Плошча паверхні возера 0,36 км². Даўжыня 1,65 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 4,2 км.

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню да 6 м. Берагавая лінія звілістая.

Праз Задняе працякае рака Галбіца (упадае пад назвай Заражанка) і злучае яго з возерам Галбея. На паўночным захадзе ў возера ўпадае ручай Амішара.

Літаратура

За́дняе во́зера // Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мінск: БелЭн, 1994. — С. 170. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1. За́дняе во́зера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. Гатня — Катынь. — С. 319. — 520 с. — 10 000 экз.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна