Руслан Івашка (нар. , Гвіздэць, Івана-Франкоўская вобласць) — украінскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Віс Сан-Праспера».
Клубная кар’ера Выхаванец «Букавіны» з роднага горада Чарнаўцы. Першы трэнер — Дзмітрый Фёдаравіч Гардзей.
У 2004 годзе падпісаў кантракт на 3,5 гады з сімферопальскай «Таўрыяй», аднак выступаў выключна за моладзевую каманду, а ў 2005 годзе ў складзе клуба «Фенікс-Ільічовец» прымаў удзел у аматарскім чэмпіянаце Украіны.
У сезоне 2006/07 выступаў за другалігавы «Хімік» (Краснаперакопск), згуляўшы 20 гульняў у чэмпіянаце, у якіх забіў 4 галы.
Улетку 2007 года перайшоў у «Ільічовец», у складзе якога дэбютаваў у Першай лізе 19 ліпеня, адзначыўшыся адразу дублем у браму клуба «Фенікс-Ільічовец». Па выніках сезону дапамог камандзе заняць першае месца і вярнуцца ў эліту, аднак сам Івашка застаўся ў Першай лізе, перайшоўшы ў «Дзясну».
У пачатку 2009 года падпісаў кантракт з клубам «Фенікс-Ільічовец», у якім выступаў да канца 2010 года, пакуль клуб не быў расфарміраваны. За гэты час згуляў за калінінскі клуб 50 матчаў у Першай лізе, у якіх забіў 7 галоў.
У пачатку 2011 года на правах свабоднага агента падпісаў кантракт з першалігавым белацэркаўскім «Арсеналам», але ўжо ўлетку таго ж года стаў іграком ужгарадскага «Закарпацця» (пазней «Гаверла»). Не здолеўшы замацавацца ў складзе каманды, сезон 2011/12 правёў на правах арэнды ў другалігавым «Прыкарпацці» і першалігавым «Энергетыку», а ўвесь наступны сезон разам з аднаклубнікам Уладзіславам Мікулякам правёў у арэндзе ў першалігавай «Палтаве».
15 жніўня 2013 года на правах арэнды да канца года быў аддадзены ў склад дэбютанта Першай лігі цярнопальскай «Нівы». У канцы 2013 года, пасля вяртання з арэнды, пакінуў «Гаверлу».
У студзені 2014 года пасля прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»Руслан Ивашко подписал контракт с «Торпедо-БелАЗ». У аснове, аднак, не здолеў замацавацца і звычайна толькі выхадзіў на замену. Свой адзіны гол за жодзінцаў забіў 18 красавіка 2014 года ў браму брэсцкага «Дынама». Па заканчэнні сезону 2014 пакінуў ЖодзінаХомутовский и Ивашко покидают «Торпедо-БелАЗ».
У сакавіку 2015 года вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з клубам «Гарняк-Спорт»Горняк-Спорт подписал Руслана Ивашко, а ў студзені 2016 года перайшоў у харкаўскі «Геліяс», дзе гуляў на працягу 1,5 гадоў.
У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Іслач» і неўзабаве падпісаў кантрактРуслан Ивашко стал игроком "Ислочи". Забіўшы 3 галы, дапамог «Іслачы» па выніках сезону 2017 захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У лістападзе 2017 года, за тур да заканчэння чэмпіянату, разам з іншымі ўкраінскімі легіянерамі пакінуў «Іслач»Шелихов, Логинов, Валеев, Балашов и Ивашко покинули "Ислочь".
У сакавіку 2018 года далучыўся да клуба Першай лігі Украіны «Валынь»Экс-форвард "Ислочи" продолжит карьеру в "Волыни". Аднак, правёў за яго толькі тры матчы і ў жніўні таго ж года пакінуў каманду.
З пачатку 2019 года стаў выступаць у аматарскіх камандах «Валока» і «Эпіцэнтр» (Дунаіўці) у абласных чэмпіянатах, з 2020 года гуляў за «Эпіцэнтр» ужо на прафесійным узроўні. У 2022 годзе адправіўся ў Італію, дзе стаў выступаць за аматарскія камандыCALCIO MERCATO: AL CASTELLARANO UN ATTACCANTE UCRAINO E CRIVARO TORNA AL FELINAПрофіль на tuttocampo.it.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2007/08
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Краснаперакопск Катэгорыя:Ігракі ФК Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Ільічовец-2 Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў Катэгорыя:Ігракі ФК Фенікс-Ільічовец Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Белая Царква Катэгорыя:Ігракі ФК Гаверла Ужгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Прыкарпацце Івана-Франкоўск Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык Бурштын Катэгорыя:Ігракі ФК Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Ніва Цярнопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Гарняк-Спорт Катэгорыя:Ігракі ФК Геліяс Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Футбалісты паводле клубаў Італіі