Цмен пясчаны, Бяссмертнік (Helichrysum arenarium) — кветкавая расліна роду сямейства .
Народная назва
Народныя назвы: Цмен пясчаны, залатушнік, змяёўнік лясны, цмін, цмян Ботанический словарь, Спб, 1878Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888, грымотнік, залатушнік мужчынскі, бяссмертнік, цмен, кацелапкі, нітуніч, нячуйвецер, сухавейка, сухазеллеЗ. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924, цмен жоўтыЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927., кацялапкі.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна. Вышыня 15—40 см. Расліна белая ад лямцавага апушэння, з чорна-бурым карэнішчам. Лісце суцэльнакрайняе. Кветкі дробныя, сухія, жоўтыя або аранжавыя, у шарападобных кошыках сабраных у шчыльную шчыткападобную мяцёлку, доўга захоўваюцца (адсюль назва бяссмертнік). Плод — сямянка.
Экалогія
На тэрыторыі Беларусі расце ў хваёвых лясах, на пясчанай глебе, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—кастрычніку.
Значэнне
Лекавая расліна.
Літаратура Цмен пясчаны // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн., 1979. — С. 277.
Спасылкі
Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1794 годзе