Дамачаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава.
Гісторыя 15 студзеня 1940 года ўтвораны Дамачаўскі пасялковы савет у складзе Дамачаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 3 чэрвеня 1957 года да Дамачаўскага пассавета былі далучаны вёскі Ляплёўка, Кабёлка і Дубіца скасаванага Ляплёўскага сельсавета. 8 верасня 1959 года ў склад пассавета са скасаванага Ліпінкаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Багданы, Барысы, Дамброўка, Лашнева, Ліпінкі, Падлужжа, ШыкіліРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.. 7 лютага 1972 года скасаваны вёскі Дамброўка і ЛашневаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. 18 снежня 1972 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Чэрскага сельсавета (вёскі Гута, Дубок, Навасады, Рудня і Чэрск)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 снежня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378)..
17 верасня 2013 года Дамачаўскі пасялковы савет быў пераўтвораны ў сельсавет без тэрытарыяльных зменРешение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области».
Склад У склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў: + Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс Багданы вёска 39 225021 Барысы вёска 353 225021 Гута вёска 67 225022 Дамачава гарадскі пасёлак 1305 225021 Дамброўка хутар 6 225021 Дубіца вёска 82 224010 Дубок вёска 143 225022 Кабёлка вёска 191 225021 Ліпінкі вёска 129 225021 Ляплёўка вёска 426 225020 Навасады вёска 53 225022 Падлужжа вёска 97 225021 Рудня вёска 44 225022 Чэрск вёска 150 225022 Шыкілі вёска 74 225021
Насельніцтва Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў, без Дамачава) — 1854 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 88,5 % — беларусы, 6,5 % — украінцы, 4,3 % — рускія; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 2794 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе