Запрудскі замак — помнік абарончага дойлідства XIV—XVII ст. Размешчаны каля в. Запруды (Кобрынскі раён).

Апісанне Замак складаўся з палаца (не захаваўся) і абарончых умацаванняў: земляных валоў з частаколам наверсе і вадзяных равоў. У плане равы і валы нагадваюць упісаныя адзін у адзін прамавугольнікі, якія з усходу мелі бакі ў выглядзе паўдуг, што зыходзіліся ў месцы ўезду ў замак. Валы з гэтага боку згладжаныя. Захаваліся валы вышынёй 1,5—2 м і шырынёю у аснове да 4 м. Равы маюць глыбіню да 2,5 м і шырыню каля 5 м.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Замкі Беларусі Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Славутасці Кобрынскага раёна Катэгорыя:Запруды