Вал — прасцейшая інжынерная загарода з землянога, каменнага ці снежна-ледзянога насыпу, звычайна з ровам спераду. Служыць перашкодай ад нападнікаў і сховішчам для абаронцаў. У шырокім сэнсе: сістэма ўмацаваных палос і пазіцый.

Таксама: элемент абарончых умацаванняў паселішча або частка крэпасці. Звычайна з ровам наперадзе, з брустверам і валгангам; часта — у некалькі (да трох і болей) абводаў. Часта дапаўняўся тынам і іншымі загародамі.

У старажытнасці — пераважна земляныя, часам жвіровыя. Пазней часта ўмацоўваліся каркаснымі драўлянымі канструкцыямі (клецямі, гароднямі, тарасамі). Часам драўляны каркас дапаўняўся канструкцыямі з неабпаленай цэглы. У яцвяжскіх гарадзішчах вонкавы схіл вала часта замошчваўся валунаміКостачкін, Піваварчык.. Земляны вал мог перабудоўвацца, цалкам ці часткова, у каменны, утвараючы вала-каменную крэпасцьМакееў.. Германскія гарадзішчы ў часы рымскага заваявання (I ст. да н.э.) мелі валы, складзеныя з чаргаваных слаёў грунту, камення і бярвення.

Звычайны нахіл землянога вала быў каля 30°, жвіровага — да 50°, каменнага — да 70°. Дзеля паляпшэння абарончых якасцяў вал мог эскарпіравацца (падрэзвацца знізу), што, аднак, было магчымым не з усімі відамі канструкцыйнага грунту.

Гл. таксама Тура Горад Вал Антаніна

Крыніцы

Літаратура

Пивоварчик С. А. Городища X—XIII вв. Белорусского Понеманья. — Мн., 1994. С.47—54. В. В. Косточкин. Русское оборонное зодчество конца XIII — начала XVI веков. — М.: Издательство Академии наук, 1962. С.7—17. Г. Мокеев. Древнерусские крепости комбинированного типа // Проблемы теории и истории архитектуры. М., 1973, С.72—85.

Катэгорыя:Фартыфікацыйныя збудаванні