Фёдар Аляксандравіч Абрамаў ( — ) — рускі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў в. Веркала Архангельскай вобласці. Падчас Вялікай Айчыннай вайны афіцэр ваеннай выведкі. Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт. У пачатку 1950-х прымаў удзел у барацьбе супраць касмапалітызму. У сваіх раманах: «Прясліны» (трылогія, 1958-73), «Хата» (1978); аповесцях і аповядах: «Пелагея» (1969), «Драўляныя коні» (1970) і інш. — раскрываў цяжкі лёс сялянства на Рускай Поўначы ў гады савецкай улады, паказваў духоўна-маральную перавагу сялян над шматлікімі гарадскімі жыхарамі.

Кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1975). Працаваў загадчыкам кафедры савецкай літаратуры ЛДУ.

Літаратура

Святая Русь: Энциклопедический словарь русской цивилизации / сост. О. А. Платонов. М, 2000. — 1040 с.

Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР