Заліў Пятра Вялікага () — самы вялікі заліў Японскага мора ля берагоў Прыморскага края Расіі.

Даўжыня 80 км, шырыня ў паўднёвай частцы каля 200 км. Берагі заліва моцна парэзаныя і ўтвараюць унутраныя залівы: Амурскі, Усурыйскі, Пасьета, Стралок, Усход.

На беразе Амурскага заліва знаходзіцца Уладзівасток. Астравы: Рускі, Папова, Рейнеке, Рыкарда, Фуругельма, Аскольд, Пуцяціна, архіпелаг Рымскага-Корсакава.

Зімой значная частка заліва замярзае.

Літаратура  — С. 165.

Спасылкі

Петра Великого залив // Военная энциклопедия: [В 18 т.] / Под ред. В. Ф. Новицкого и др. — СПб.: Т-во И. Д. Сытина, 1911—1915.

Катэгорыя:Залівы Японскага мора Катэгорыя:Залівы Расіі