Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (МДУ) — вядучыФедеральный закон О Московском государственном университете имени М. В. Ломоносова и Санкт-Петербургском Государственном Университете № 259-ФЗ от 10.11.2009Мария Агранович Два диплома в одни руки//«» — Федеральный выпуск № 4973 (149) от 13 августа 2009 г., старэйшыАкадемик В. Садовничий, ректор МГУ имени М. В. Ломоносова Первому университету страны — 250! // Наука и жизнь. — № 1. — 2005.Фармальна ў момант утварэння Маскоўскага ўніверсітэта на тэрыторыі Расійскай імперыі мелася тры ўніверсітэта: , а таксама Дэрпцкі і Віленскі ўніверсітэты (). Адзначаючы гэты факт, піша, аднак, што «Акадэмічны ўніверсітэт не быў у сутнасці ўніверсітэтам. У нейкай ступені мадэрнізуючы абставіны і сувязі XVIII ст., можна сказаць, што ён уяўляў сабой аспіранцкую групу, пазбаўленую пастаянных кіраўнікоў і матэрыяльнага ўтрымання і наогул прадстаўленую вятрам з усіх бакоў! Маскоўскі ўніверсітэт стаў універсітэтам з першага ж дня свайго заснавання, бо М. В. Ламаносаў, як Пётр I, які з’яўляўся для яго ўзорам, быў чалавекам справы». Характарызуючы ролю Дэрпцкага і Віленскага ўніверсітэтаў, ён жа адзначае, што «першы з іх тады быў чыста нямецкім, а другі — польскім, так што наўрад ці можна аднесці гэтыя ўніверсітэты да сістэмы, якая рыхтавала кадры для імперыі». і адзін з найбуйнейшыхМосковский университет // Вялікая савецкая энцыклапедыя. — М.: . 1969—1978. класічных універсітэтаў Расіі, адзін з цэнтраў расійскай і . З 1940 носіць імя Міхаіла Ламаносава, поўная назва — Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава», шырока выкарыстоўваецца абрэвіятура «МДУ».

Структура МДУ ўключае 9 навукова-даследчых інстытутаў, 29 факультэтаў і больш за 300 кафедр. Ва Універсітэце навучаецца больш за 31 тыс. студэнтаў і каля 7 тыс. аспірантаў. На факультэтах і ў навукова-даследчых цэнтрах працуюць 4 тыс. прафесараў і выкладчыкаў, каля 5 тыс. навуковых супрацоўнікаў. Дапаможны і абслуговы персанал налічвае прыкладна 15 тыс. чалавек. Універсітэт мае ў сваім распараджэнні звыш 600 будынкаў, уключаючы Галоўны корпус на Вараб’ёвых горах. Іх агульная плошча каля 1 млн м². Толькі ў Маскве тэрыторыя, занятая МДУ, складае 205,7 га. Плануецца далейшае пашырэнне тэрыторыі ўніверсітэта.

Працуюць філіялы ў Севастопалі (Украіна), Пушчына, Чарнагалоўцы, Астане (Казахстан), Ташкенце (Узбекістан).

Рэктар — В. А. Садоўнічы.

Маскоўскі ўніверсітэт — адзін з першых у Расіі. Ён заснаваны ў 1755 годзе. Утварэнне ўніверсітэта ў Маскве стала магчымым дзякуючы дзейнасці выдатнага вучонага-энцыклапедыста, першага рускага акадэміка — Міхаіла Васілевіча Ламаносава, імя якога Маскоўскі ўніверсітэт носіць з 7 мая 1940 года.

Выкладчыкі і выпускнікі Ігнат Ігнатавіч Казлоўскі Іван Іванавіч Шувалаў Іван Дзмітрыевіч Бяляеў Наталля Мелікаўна Мелікян Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі Пётр Сяргеевіч Новікаў Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў — арганізатар і загадчык кафедры батанічнай геаграфіі ў 1946—1953 гг. Аляксей Паўлавіч Федчанка Барыс Міхайлавіч Яворскі Валяр’ян Афанасьевіч Снытко — расійскі географ беларускага паходжання.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Расійскай імперыі

Катэгорыя:Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Міхаіл Васільевіч Ламаносаў Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з рускай мовай навучання Катэгорыя:1755 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Маскве Катэгорыя:Аб’екты на манетах