Роў у ваеннай справе — невыбуховая земляная загарода ў выглядзе глыбокай і шырокай выемкі ў грунцеВЭС-83..

Прызначаны для спынення ці запавольвання руху праціўніка і стварэння ўмоваў для яго знішчэння сродкамі паражэння. Можа спалучацца з іншымі згародамі і натуральнымі перашкодамі.

Таксама: такая загарода ў складзе абарончых збудаванняў, напрыклад, вакол паселішча або замку ці крэпасці. Такі роў быў звычайна замкнёны і запоўнены вадой. Як і ў выпадку валаў, маглі існаваць некалькі абводаў равоў. Вядомыя са старажытнасці.

Старажытнарускія абарончыя равы вакол гарадзішчаў мелі глыбіню ад ~1 м (Высоцк, Янава і інш.) да некалькіх метраў і нават да дзесяткаў метраў (пры ўмове папярэдняга існавання зручна змешчаных і потым дапрацаваных натуральных яроў — Гродна, Ваўкавыск, Наваградак, Турэйск.). Шырыня — ад метра да сумарнай шырыні ў дзесяткі метраў для некалькіх абводаў (агульная шырыня ўсіх валоў і равоў на гарадзішчы Збочна — 90 м)Піваварчык..

Літаратура

С.637.

Катэгорыя:Фартыфікацыйныя збудаванні Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Катэгорыя:Дагістарычныя земляныя збудаванні Катэгорыя:Інжынерныя загароды