Дзмітры Сцяпанавіч Бартня́нскі (; , Глухаў, Чарнігаўскій полк, Расійская імперыя — 28 верасня , Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя) — украінскі кампазітар
, заснавальнік рускай кампазітарскай школы, адзін з першых заснавальнікаў класічнай расійскай музычнай традыцыі.
Біяграфія З мяшчан. Нарадзіўся ў Глухаве. У 1758 быў вызначаны пеўчым у Пецярбург у Прыдворную пеўчую капэлу. У 1769 адпраўлены ў Італію для навучання музыцы. У 1779 Бартнянскі вярнуўся ў Расію. У 1780—1784 — капельмайстар Прыдворнай пеўчай капэлы, кіраваў хорамі ў Сухапутным шляхецкім корпусе і Смольным інстытуце.
У 1758 Бартнянскі атрымаў прызначэнне капельмайстрам пры «малым» двары вялікага князя Паўла Пятровіча. З 1796 Бартнянскі — кіруючы Прыдворнай пеўчай капэлай, галоўным хорам Расійскай дзяржавы, з 1801 — дырэктар Прыдворнай пеўчай капэлы. З дзейнасцю Бартнянскага звязаны яе росквіт. У 1804 абраны ганаровым членам Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу. У 1791—1814 напісаў шэраг кантат і араторый на вершы Г. Р. Дзяржавіна, Ю. А. Няледзінскага-Мялецкага, П. А. Вяземскага, М. М. Хераскава, а таксама духоўнай музыкі, выконваемай дагэтуль. У 1816 Бартнянскі прызначаны цэнзарам усіх нот духоўнай музыкі, якія выдаюцца ў Расіі .
Аўтар опер «Сокал» (1786), «Сын-супернік, або Новая Стратоніка» (1787), фартэпіянных санат, камерных ансаблей.
Літаратура
Ковалёв К. Бортнянский (Серия ЖЗЛ). — М.: Молодая гвардия, 1989. — 304 с., илл. (2-е изд., дополненное — М.: 1998). Бортнянский Д. С. Светские произведения (составитель Чувашов А. В.) http://www.m-planet.ru/?id=20&detail=724 Чувашов А. В. Автографы Д. С. Бортнянского в КР РИИИ С. 21-119. СПб. 2020. http://artcenter.ru/wp-content/uploads/2020/11/Kabinet_rukopisej_7.pdf Чувашов А. В. Неизвестная оратория Д. С. Бортнянского на текст П. Метастазио. (Временник зубовского института. No 1 (32) / 2021. С. 60–67). https://artcenter.ru/wp-content/uploads/2021/05/Vremennik_2021_0132.pdf
Катэгорыя:Духоўныя кампазітары Катэгорыя:Царкоўныя рэгенты Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Кампазітары класічнай эпохі Катэгорыя:Масоны Расіі Катэгорыя:Ганаровыя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Кампазітары Расіі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках Катэгорыя:Пахаваныя на Ціхвінскіх могілках