Фёдар Іванавіч Буслаеў ( — ) — гісторык рускай мовы, выдавец старажытных рукапісаў. Шмат увагі надаваў даследаванню рускага фальклору, помнікаў старажытнарускай літаратуры. Адным з першых паставіў пытанне аб неабходнасці вывучэння твораў старажытнарускай літаратуры ў цеснай сувязі з выяўленчым мастацтвам, звяртаў увагу не толькі на змест помніка, але і на яго эстэтычную каштоўнасць, падкрэсліваючы непарыўнае адзінства мовы, паэзіі і міфалогіі. Вынікі даследаванняў Ф. І. Буслаева абагульненыя ў «Гістарычных нарысах рускай народнай славеснасці і мастацтва» (СПб., 1861).

Літаратура Святая Русь: Энциклопедический словарь русской цивилизации / сост. О. А. Платонов. — М., 2000. — 1040 с.

Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці Катэгорыя:Памерлі ў Маскве