Ратуша ў горадзе Вінтэртуры (кантон Цюрых) — прызнаны шэдэўр Готфрыда Земпера, адзін з самых значных твораў архітэктурнага гістарызму ў Швейцарыі.

У 1863 годзе гарадскі савет Вінтэртура прыняў рашэнне аб будаўніцтве асабняка для рэзідэнцыі. Манументальны будынак з пясчаніку па праекце Готфрыда Земпера быў пабудаваны ў 1865—1869 гадах. У 1871 годзе плошча перад ратушай упрыгожылася неакласічным фантанам архітэктара Карла Вільгельма Барайса.

Будынак ратушы чатырохпавярховы. Цэнтральны аб'ём ратушы аформлены на ўзор старажытнарымскага храма з чатырма карынфскімі калонамі на фасадзе, руставаным неапрацаваным каменем. З вуліцы на ўзровень другога паверху вядзелесвіца ў класічным стылі. Франтоны двухсхільнага даху вянчаюць статуі старажытнагрэчаскіх багінь: з паўднёвага боку — багіні адплаты Немезіды, з паўночнай — багіні мудрасці Афіны; кожная ў суправаджэнні двух грыфонаў па вуглах франтона.

Былая царкоўная зала ратушы з 1934 года выкарыстоўваецца як канцэртная.

Літаратура Peter Wegmann. Das Stadthaus Winterthur. Gesellschaft für Schweizerische Kunstgeschichte, Basel 1980. Peter Wegmann. Das Stadthaus Winterthur. Eine Baumonographie. Winterthur 1982. Peter Wegmann. Gottfried Semper und das Winterthurer Stadthaus. Sempers Architektur im Spiegel seiner Kunsttheorie. Stadtbibliothek Winterthur, Winterthur 1985.

Спасылкі Гарады Швейцарыі

Катэгорыя:Вінтэртур Катэгорыя:Ратушы Швейцарыі