Свята-Пакроўская царква — помнік драўлянага дойлідства ў вёсцы Дзеткавічах Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Гісторыя Пабудавана ў 1740 годзе. Перабудавана ў 1884 годзе інжынерам Аляксандрам РэмерамКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 76..
Архітэктура
Помнік драўлянага народнага дойлідства. Складаецца з прамавугольных у плане асноўнага і алтарнага зрубаў, накрытых агульным дахам з трохвугольнымі навісямі ў месцы злучэння зрубаў і невялікай грашёнай галоўкай над галоўным фасадам. Па падоўжанай восі да алтарнага зруба прыбудавана нізкая рызніца з аднасхільным дахам што надае кампазіцыі храма ступеньчаты абрыс. Сцены гарызантальна ашаляваны і завершаны развітым прафіляваным карнізам.
Галоўны фасад аздоблены 4 лапаткамі рознай вышыні, завершаны шчытом з франтончыкам над ім і рамбічным акном у цэнтры. Двух’ярусная чацверыковая званіца-брама размешчана асобна на восі царквы. Канструкцыі верхняга скразнога яруса званіцы маюць таксама малюнак у выглядзе ромбаў.
Зала храма перакрыта плоскай бэлечнай столлю. Рызніца размешчана за апсідай, якая вылучана створаным у 1830-я гады іканастасам, над уваходам — хоры. Абрызы 19 ст. «Невядомы святы», «Укрыжаванне».
Званіца Перад царквой стаіць 2-ярусная (чацвярык на чацверыку) званіца. Першы ярус-брама ашаляваны вертыкальна, другі скразны ярус накрыты шатром. Паміж стойкамі 2-га яруса зроблены падкосы — С. 166—167.
Літаратура — С. 194. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Дзеткавічы (Драгічынскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:1740 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі