Канстанцін Апало́навіч Савіцкі (, Таганрог, Таганрогскае гораданачальніцтва, Зямля Войска Данскога, Расійская імперыя — , Пенза, Расійская імперыя) — рускі жанравы жывапісец, акадэмік, правадзейны член Імператарскай Акадэміі мастацтваў, член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак, педагог, першы дырэктар імя .

Бацька савецкага жывапісца, акадэміка Акадэміі мастацтваў СССР .

Біяграфія thumb|left|321px|«На вайну», (1888), палатно, алей — Дзяржаўны Рускі музей.

Нарадзіўся ў Таганрозе ў сям’і ваеннага лекара. Рана страціўшы бацькоў, быў аддадзены сваякамі на выхаванне ў прыватны пры Ліфляндскай дваранскай гімназіі ў мястэчку Біркенруэ Ліфляндскай губерні, пасля заканчэння якога ў 1862 годзе, К. А. Савіцкі паступіў у Імператарскую Акадэмію мастацтваў у клас гістарычнага жывапісу. Вучыўся ў прафесараў Ф. А. Бруні, і П. П. Чысцякова.

За час вучобы ў Акадэміі ўзнагароджаны сям’ю медалямі: у 1868 тры малыя сярэбраныя за карціну «Катрыншчык», у 1869 вялікая сярэбраная за эскіз «Распяцце Хрыста», ў 1870 вялікая сярэбраная і вялікая заахвочвальная за карціны «Наведванне хворага сына» і «Часавы ля парахавога склепа». У 1871 годзе за праграму «Каін і Авель» узнагароджаны малой залатым медалём, пасля чаго адпраўлены Акадэміяй за мяжу, дзе па 1874 атрымліваў стыпендыю Імператара Аляксандра II. Пасля наведвання мастацкіх акадэмій Дрэздэна і Дзюсельдорфа, жыў і працаваў у Парыжы, захапляўся гравюрай па метале.

З 1872 экспанент, з 1878 года — член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. У 1878 выстаўляўся на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы, у 1882 на .

Пасля трагічнай гібелі жонкі ў лютым 1875 года, вярнуўся ў Расію, пасяліўшыся ў Дынабургу, дзе мастак стварыў некалькі сваіх самых значных твораў: «Сустрэча іконы» (1878), «На вайну» (1880).

Педагагічная дзейнасць thumb|left|250px|Пензенскае мастацкае вучылішча імя М. Д. Сялівёрстава. З 1883 па 1889 годы К. А. Савіцкі жыў у Санкт-Пецярбургу і выкладаў у Цэнтральным вучылішчы тэхнічнага малявання . У 1891 пераехаў у Маскву выкладчыкам у Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. З 1894 кіраваў у Вучылішчы натурным класам. З 1895 — правадзейны член Імператарскай Акадэміі мастацтваў, у 1897 годзе «за вядомасць на мастацкай ніве» К. А. Савіцкаму прысвоена званне акадэміка жывапісу.

Паводле завяшчання застрэленага ў 1890 годзе ў Парыжы польскім сацыялістам Жыгімонтам Падлеўскім, генерал-лейтэнанта , ва ўласнасць гарадской казны горада Пензы перайшлі 300 тысяч рублёў і калекцыя сабраных генералам кніг і карцін з умовай арганізацыі ў Пензе мастацкай школы, якая павінна была насіць імя спадчынадаўца.

Першым дырэктарам зноў пабудаванай Пензенскай карціннай галерэі і Пензенскага мастацкага вучылішча імя М. Д. Сялівёрстава, якія паступілі ў вядзенне Імператарскім Акадэміі мастацтваў і Міністэрства Імператарскага Двара ў 1898 годзе, быў прызначаны акадэмік жывапісу К. А. Савіцкі. Мастаком была распрацавана ўласная праграма навучання, унесены змены ў планіроўку будынка, лепшыя выпускнікі Вучылішча залічваліся без экзаменаў у Імператарскую Акадэмію мастацтваў.

К. А. Савіцкі ўзначальваў Вучылішча да моманту сваёй смерці. Пахаваны на Мітрафанаўскіх могілках у Пензе.

Галерэя

Заўвагі

Крыніцы

Катэгорыя:Перасоўнікі Катэгорыя:Мастакі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Правадзейныя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Акадэмікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў