Чыма да Канелья́на (Чыма з Канельяна, , імя пры нараджэнні — Джаванні Батыста Чыма, ; нар. каля у Канельяна; памёр там жа ў 1517 ці 1518 годзе) — італьянскі мастак венецыянскай школы жывапісу эпохі Рэнесанса.

Празваны па назве роднага горада, мастак Чыма ды Канельяна пісаў пераважна алтарныя абразы і карціны рэлігійнага зместу з абавязковым пейзажам на заднім плане. Працаваў у ваколіцах Венецыі і верагодна ў атэлье Джавані Беліні, чый ўплыў прасочваецца ў яго творчасці. Меў мянушку «бедны чалавек Беліні». Таксама выпрабаваў ўплыў Антанела да Месіна, Джарджоне і ранняга Тыцыяна.

Творчасць

Карціны да Канельяна адрознівае лірычнасць, высакародная прастата вобразаў, залацісты каларыт, сіла і гарманічнасць фарбаў, характарнасць і выразнасць прадстаўленых нерухома ў паслухмянай пакоры асоб, класічная прыгажосць персанажаў, іх засяроджаная малітва, бачная сувязь чалавека з навакольнай прыродай, дбайнасць дэталяў, шырокая і прыгожая кладка драпіровак і празрыстасць святла. Многія з карцін Чымы да Канельяна адрозніваюцца ад пісаных падобнымі з ім майстрамі тым, што на заднім плане яго карцін намаляваны пейзаж з матывам, узятым з гарыстых мясцовасцяў радзімы мастака — . Пейзаж уяўляе невысокія пагоркі з замкамі і гарадскімі сценамі, палі і адзінокія дрэвы, а на першым плане — скала з багатай расліннасцю або выдатны порцік.

Літаратура

Популярная художественная энциклопедия. Под ред. Полевого В. М.; М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986 Coletti L., Cima da Conegliano, Venezia, 1959; Menegazzi L., Cima da Conegliano. Catalogo Mostra di Treviso, Venezia, 1962.

Спасылкі Чыма да Канельяна на artcyclopedia.com

Канельяна