Санда́вэ (саманазва Sandawe) — усходнеафрыканскі народ, карэнныя жыхары Танзаніі. Жывуць пераважна ў цэнтральнай частцы краіны. Агульная колькасць (2014 г.) — 55 900 чал.Sandawe, Sandwe in Tanzania
Сандавэ значна адрозніваюцца ад іншых народаў Танзаніі, паколькі маюць малы рост, больш светлую скуру, традыцыйна займаюцца збіральніцтвам і паляваннем у саванне. Найбольш блізкімі да іх ладу жыцця з’яўляюцца хадза, якія насяляюць мясцовасць ў 150 км на поўнач. Генетыкі лічаць, што продкі сандавэ і хадза разышліся прыкладна 1300 гадоў тамуKHOISANS ARE GENETICALLY ADMIXED AND NOT BASAL TO OTHER HUMANS, HADZA ARE RECENTLY ADMIXED. Згодна даследаванням групы генетыкаў, якія праводзіліся ў Афрыцы на працягу 1999—2009гадоў, ДНК сандавэ і хадза ўтрымоўвае сведчанні аб змяшэнні іх прамых продкаў з больш архаічнымі відамі чалавека 20 тысяч — 80 тысяч гадоў тамуNICHOLAS WADE, Genetic Data and Fossil Evidence Tell Differing Tales of Human Origins.
Традыцыйная культура і грамадства сандавэ заснаваны на вандроўнай ладзе жыцця, забеспячэнні сябе з дапамогай збіральніцтва і палявання. З XIX стагоддзя пад уплывам знешніх фактараў сандавэ пачалі пераход да сталага жыхарства ў вёсках і гадоўлі свойскай жывёлы. Аднак спроба ўрада Танзаніі ў 1970—1980-х гадах прымусіць сандавэ займацца земляробствам скончылася няўдачайThe Sandawe of Tanzania. Сандавэ падзяляюцца на некалькі лакальных груп у залежнасці ад раёна пражыванняEric Ten Raa, The Couth and the Uncouth: Ethnic, Social, and Linguistic Divisions among the Sandawe of Central Tanzania. У кожнай групе ёсць рытуальныя правадыры, якія займаюцца арганізацыяй цырымоній і палітычна не кантралююць абшчыннікаў.
Сандавэ маюць багатую міфалогію. Распаўсюджаны міфы пра стварэнне свету, гістарычныя паданні, казкі пра багамола.
Сандавэ размаўляюць на тонавай мове, ізаляванай ад суседніх моў. Некаторыя даследчыкі лічаць, што па свайму паходжанню яна блізкая да кайсанскіх моў або нават з’яўляецца кайсанскайHelen Eaton, Daniel Hunziker, and Elisabeth Hunziker, A Sandawe Dialect Survey .
Старажытная рэлігія сандавэ мае анімістычны характар. У наш час распаўсюджваюцца хрысціянства і іслам.
Крыніцы
Катэгорыя:Народы Афрыкі Катэгорыя:Народы Танзаніі