Іаган Эдуард Эрдман (; 13 чэрвеня 1805, Вольмар — 12 чэрвеня 1892, Гале) — нямецкі філосаф.
Біяграфія Іаган Эдуард Эрдман вывучаў тэалогію у Дэрпцкім універсітэце, а затым у Берліне, там жа ў 1834 годзе абараніў дысертацыю. Знаходзіўся пад уплывам Гегеля.
З 1836 года і да самай смерці выкладаў ва ўніверсітэце Хале, з 1839 года прафесар.
Асноўнай навуковай заслугай Эрдмана з'яўляецца двухтомны «Нарыс гісторыі філасофіі» (; 1866), у якім прадпрынятая спроба прадставіць гісторыю філасофіі як бесперапынны ланцужок адказаў на вечныя пытанні, якія стаяць перад чалавецтвам. Эрдману належаць таксама кнігі «Цела і душа» (; 1837), «Асновы псіхалогіі» (; 1840), «Асновы логікі і метафізікі» (; 1841) і іншыя.
Літаратура і крыніцы
Найбольш поўная калекцыя прац Эрдмана (большасць з GoogleBooks
Hans Joachim Schoeps. Erdmann, Eduard // Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 4. — Berlin: Duncker & Humblot, 1959 — S. 569
Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Філосафы XIX стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта