thumb|150px|Пагон віцэ-адмірала Рускага Імператарскага Флота thumb|150px|Пагон віцэ-адмірала ВМФ СССР thumb|150px|Пагон віцэ-адмірала флота ЗША
Ві́цэ-адміра́л — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў ВМФ (ВМС) некаторых дзяржаў свету, па рангу вышэй за контр-адмірала, але ніжэй чым адмірал. Адпавядае званню генерал-лейтэнант у іншых відах узброеных сіл.
У Еўропе паявілася ў XII ст. у Венецыі і Генуі, а затым распаўсюдзілася на флаты іншых краін (у Польшчы ўведзена ў XVII ст., у Расіі — на пачатку XVIII ст.. У СССР устаноўлена ў 1940 годзе).
Да воінскага звання ваеннаслужачага або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «ў адстаўцы».
Віцэ-адміралы — ураджэнцы Беларусі Васіль Ніканоравіч Апановіч (1998) Аляксандр Рыгоравіч Арлоў (1944) Ульян Мікалаевіч Байзерт (2005) Мікалай Мікалаевіч Бірыла (1998) Мікалай Захаравіч Бісоўка (1988) Віктар Феадосьевіч Гаўрыкаў (2003) Абрам Львовіч Генкін (1964) Валянцін Пятровіч Дрозд (1941) Валерый Анатолевіч Карнюшка (1993) Генадзь Іванавіч Палюховіч (2003) (1999) Адам Адамавіч Рымашэўскі (2004) Міхаіл Ігнатавіч Сакалоўскі (2001) Ягор Андрэевіч Тамко (1988) Мікалай Антонавіч Торык (1957) Георгій Мікітавіч Халасцякоў (1945) Іван Кузьміч Хурс (1982) Валерый Міхайлавіч Цвірко (2000) (1951)
Літаратура
Катэгорыя:Ваенна-марскія званні Катэгорыя:Ваеннае кіраванне Катэгорыя:Ваенная гісторыя Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Расіі Катэгорыя:Віцэ-адміралы