Аркадзь Мікалаевіч Дзенісевіч (1940, в. Вашчынічы, цяпер , Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак, мастацтвазнаўца, педагог, паэт.
Біяграфія У 50-гадовым узросце паступіў на факультэт мастацтвазнаўства, атрымаў вышэйшую адукацыю.
Выкладаў гісторыю сусветнай культуры ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя Пушкіна. З 1991 — педагог Брэсцкай дзіцячай мастацкай школы.
Жыве ў Брэсце.
Творчасць Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе. Выдаў зборнік «Скарбніца жыцця».
У 1959 намаляваў першую карціну «Паляванне на львоў» (копія твору невядомага мастака). Першыя аўтарскія працы з’явіліся ў сярэдзіне 1960-х. У творчасці пераважае тэма старажытнай архітэктуры: храмы, замкі, архітэктурныя відарысы. Радзіме прысвечаныя творы «Пружанская вясна», «Ясельда», «Палескі край». Адбыліся чатыры персанальныя выстаўкі.
Займаўся аздабленнем інтэр’ераў будынку Брэсцкага аблвыканкама, абласной бібліятэкі, Іванаўскай дзіцячай бібліятэкі, школьнага музея ў вёсцы Махро Іванаўскага раёна, Драгічынскага ваенна-гістарычнага музея імя Удавікова, музея «Бездзежскі фартушок».
Даследуе творчасць Напалеона Орды і Юзафа Крашэўскага. Выдаў кнігу «Тэндэнцыі класіцызму і рамантызму ў творах Напалеона Орды», манаграфію «Ю. І. Крашэўскі. Этнаграфія. Графіка. Жывапіс».
Бібліяграфія
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі