Асірыйская царква Усходу (), афіцыйная назва — Святая Апостальская Усяленская Асірыйская Царква УсходуAn Introduction to the Christian Orthodox Churches, By John Binns, page 28 ( ʻIttā Qaddishtā w-Shlikhāitā Qattoliqi d-Madnĕkhā d-Āturāyē) — царква асірыйскай традыцыі, гістарычным цэнтрам якой з'яўляюцца Асірыя і паўночная Месапатамія. Паводле афіцыйнай пазіцыі царквы, яна з'яўляецца непасрэднай наступніцай гістарычнай Царквы Усходу, гэта значыць кананічна прызнанай гістарычнай патрыяршай кафедры Селеўкіі-Ктэсіфона, якая з'яўлялася незалежнай з апостальскіх часоў. Сучасная Асірыйская Царква Усходу не падтрымлівае еўхарыстычных сувязяў ні з праваслаўнымі цэрквамі візантыйскай традыцыі, ні з іншымі ўсходнімі праваслаўнымі цэрквамі, ні з Каталіцкай царквой. Нягледзячы на гэта, у шэрагу навуковых прац яна разглядаецца разам з іншымі нехалкідонскімі цэрквамі«Assyrian Apostolic Church of the East - JOHN A. MCGUCKIN»; цыт. пав. кн.: The Encyclopedia of Eastern Orthodox Christianity, 2011 Blackwell Publishing Ltd. Веравучэнне
Хрысталогія У літаратуры звычайна сцвярджаецца, што Сіра-персідская царква прытрымліваецца нестарыянства.Напр.: Macomber W.F. The Christology of the Synod of Seleucia-Ctesiphon, A.D. 486 // Orientalia Christiana Periodica 24 (1958), pp.142-154. Варта, аднак, улічваць, што ні вучэнне Несторыя, зафіксаванае ў яго сачыненнях, ні вучэнне Сіра-персідскай царквы, якое адрозніваецца ад яго, не ідэнтычныя вучэнню, якое пад назвай нестарыянства было асуджана на Трэцім усяленскім саборы ў Эфесе.Bethune-Baker J.F. Nestorius and his teaching: a fresh examination of the evidence. Cambridge: Cambridge University Press, 1908. Хрысталогічная формула, якая прымаецца гэтай Царквой, — «Дзве прыроды, дзве кномы (пэўныя рэалізацыі прырод, гэты тэрмін не з'яўляецца аналагам грэчаскага тэрміна „іпастась“), у адной асобе і адной волі Хрыста» — сфармулявана ў VII стагоддзі Баваем Вялікім.
Катэгорыя:Хрысціянства ў Аўстраліі Катэгорыя:Хрысціянства ў Іраку Катэгорыя:Хрысціянства ў Іране Катэгорыя:Хрысціянства ў Канадзе Катэгорыя:Хрысціянства ў Ліване Катэгорыя:Хрысціянства ў Сірыі Катэгорыя:Хрысціянства ў ЗША Катэгорыя:Хрысціянства ў Турцыі