Алесь Камоцкі (нар. , ) — беларускі паэт, бард, выканаўца ўласных песень.
Біяграфія
У 1975—1976 навучаўся ў музычнай школе па класе кларнета (Маладзечна). У 1977—1979 гг. служыў у войску. У 1980-х саксафаніст гуртоў «Близнецы», «Zartipo». У 1986 годзе скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ. Жыве ў Мінску. Былы муж беларускай паэтэсы і спявачкі Касі Камоцкай.
Бібліяграфія Спроба ісці па расе (1997) Наспадзяванае (2004) Край, фотаальбом (2005), фота Вадзіма Грудзько Глыбіня дажджу 48, альбом, фота Вадзіма Грудзько
Дыскаграфія
Альбомы Першы сшытак (1986) Зорка спагады (1999), на вершы Рыгора Барадуліна Псалмы (2000), на вершы Рыгора Барадуліна Асяніна (2001), на філасофскія вершы Ганада Чарказяна ў перакладзе з курдскае Рыгора Барадуліна Дым (2002) Дом (2003) Дах (2006) З бацькоўскай кружэлкі (2008), пераклады папулярных песень савецкіх часоў на беларускую мову 9 (2009), альбом у стылі босса-нова
Супольныя праекты Як усё ў жыцці (1998), на творы Уладзіміра Жылкі Віно дажджоў (2002), на творы Уладзіміра Караткевіча Паравіны году (2003), песні ў выкананні Зміцера Вайцюшкевіча Бывайце здаровы! Bella Ciao (2004), італьянскія песні па-беларуску, беларускія — па-італьянску Тузін. Перазагрузка (2009), пераклад лірыкі. Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 (2011), пераклад лірыкі.
Літаратура
Спасылкі Алесь Камоцкі — афіцыйны сайт Персанальны блог
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы