Адкрыты чэмпіянат Францыі 2014 (, таксама вядомы як Roland Garros 2014) — прафесійны турнір Вялікага шлема па тэнісе, які праходзіў з 25 мая па 8 чэрвеня 2014 года на Stade Roland Garros, у Парыжы, Францыя. Турнір стаў 113-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Францыі, які быў заснаваны ў 1891 годзе пад назвай «чэмпіянат Францыі» (). Прызавы фонд турніру склаў €25,018,900.

Пераможцам турніру стаў Рафаэль Надаль, які перамог на адкрытым чэмпіянаце Францыі ў дзявяты раз.

Катэгорыя:2014 год у тэнісе Катэгорыя:Спорт у Францыі ў 2014 годзе Катэгорыя:Сусветны тур ATP 2014 Катэгорыя:Тур WTA 2014 Катэгорыя:Тэнісныя турніры ў Францыі Катэгорыя:2014 год у Парыжы