Таймы́рскі заліў — заліў Карскага мора каля паўночна-заходняга берага паўвострава Таймыр.
Даўжыня заліва 40 км, шырыня каля 80 км. Глыбіні да 16 м. У паўночна-ўсходняй частцы заліў паступова звужаецца і пераходзіць у Таймырскую губу (эстуарый ракі Ніжняя Таймыра). Клімат вельмі суровы. Большую частку года заліў пакрыты лёдам.
У заліве буйны востраў Калчака (да 2005 года востраў Растаргуева). Узбярэжжа заліва ўваходзіць у склад Дзяржаўнага прыроднага запаведніка «Вялікі Арктычны» ()Заповедник «Большой Арктический» .
Літаратура
Спасылкі Інфармацыя на сайце Інстытута геаграфіі РАН
Катэгорыя:Залівы Карскага мора