Сцяг крумкача (стар.-ісл. hrafnsmerki) — трохвугольны сцяг з выявай чорнага крумкача, пад якім плавалі ваенныя караблі вікінгаў. Яго падымалі падчас набегаў, каб усяліць жах у праціўніка. Аналагічную функцыю пазней выконваў пірацкі сцяг з чэрапам і касцьмі.

Крумкачы Хугін і Мунін у старажытнагерманскай міфалогіі лічыліся прысвечанымі Одзіну. Крумкач разглядаўся як адзін са «звяроў вайны», як носьбіт смерці (птушка, якая дзюбае трупы). Значэнне сцяга, такім чынам, было шмат у чым татэмным.

Пад сцягам з выявай крумкача ваяваў у бітве пры Стамфард-Брыджы нарвежскі кароль Харальд Суровы. Пад такім жа сцягам ішлі ў бой воіны Кнуда Вялікага. Калі сцяг не вісеў, а трапятаў на ветры, гэта, як лічылася, прадвяшчала перамогу.

Літаратура Barraclough, Captain E.M.C. «The Raven Flag». Flag Bulletin. Vol. X, No. 2-3. Winchester, MA: The Flag Research Center (FRC), 1969. Hrafnhildur Bodvarsdottir. The Function of the Beasts of Battle in Old English Poetry. PhD Dissertation, 1976, University of New York at Stony Brook. Ann Arbor: University Microfilms International. 1989.

Катэгорыя:Сцягі Катэгорыя:Вікінгі