Сцяг Маладзечна — сцяг горада Маладзечна і Маладзечанскага раёна. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2008 г. № 398.
Апісанне Сцяг Маладзечна створаны на аснове сімволікі герба горада і ўяўляе сабой прамавугольнае палатнішча блакітнага колеру, па цэнтры сцяга намаляваны герб, герб на сцягу Маладзечна намаляваны ў блакітным полі іспанскага шчыта, на срэбным воблаку Багародзіца ў залатой кароне, у блакітных і залатых адзеннях і залатой мантыі з чырвоным падбіваннем, якая трымае ў руках белае покрыва.
Літаратура Сержан В., Миронов Н., Гербы белорусских городов на значках, Минск, 1991. Рассадин С. Я., Михальчанко А. М., Гербы и флаги городов и районов Беларуси, Минск, 2005.
Спасылкі Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2008 г. № 398.
Катэгорыя:Маладзечна Маладзечна Катэгорыя:Маладзечанскі раён