Рыгор Іосіфавіч Лашке́віч (; вёска Востраў, Кармянскі раён — ) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі. Член-карэспандэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), Акадэміі навук БССР (1961), доктар сельскагаспадарчых навук (1958), прафесар (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў БСГА (1927). З 1927 па 1929 працаваў у Мінскім акружным зямельным аддзеле аграномам-культуртэхнікам. З 1929 па 1931 навучаўся ў аспірантуры Усесаюзнага НДІ балотнай гаспадаркі. З 1932 года працаваў ва Усесаюзным НДІ балотнай гаспадаркі ў Мінску.
З 1941 па 1942 год — у эвакуацыі, навуковы супрацоўнік Кіраўскай вопытнай станцыі. У 1942—1945 гг. — у дзеючай арміі.
Пасля дэмабілізацыі, з 1945 па 1971 г. кіраваў аддзелам сельскагаспадарчага выкарыстання меліяраваных зямель Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі, у 1971—1983 — прафесар-кансультант гэтага інстытута. Таксама вёў выкладчыцкую дзейнасць у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.
Навуковы і практычны ўклад Навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням асваення тарфяна-балотных глебаў, аграбіялогіі, фізіялогіі раслін, аграхіміі. Распрацаваў эфектыўныя прыёмы па прыстасаванні і выкарыстанні пашаў, апрацоўцы асноўных сельскагаспадарчых структур, прымяненню сістэмы мікраўгнаенняў пад культурныя расліны на тарфяных глебах. Распрацаваў мерапрыемствы па паляпшэнні ўрадлівасці тарфяных глебаў і паляпшэнню якасці прадукцыі культурных раслін на меліяраваных глебах.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій. Сярод апублікаваных: Простейшие мелиорации в повышении урожайности социалистических полей. — Мн., 1934. Устройство, использование пастбищ на осушенных болотах и уход за ними. — Мн., 1947. Культура канапель на тарфяных глебах. — Мн., 1949. Агратэхніка канатніка на балотных глебах. — Мн., 1950. Культура кок-сагыза на торфяных почвах. — Мн., 1951. Коноплеводство на торфяных почвах. — Мн., 1953. Применение микроудобрений на торфяных почвах. — Мн., 1955. Плодородие торфяных почв и возделывание конопли. — Мн., 1962. Сахарная свекла на торфяных почвах. — Мн., 1965.
Падрыхтаваў 11 кандыдатаў навук.
Узнагароджаны медалямі.
Літаратура
Спасылкі Григорий Иосифович Лашкевич (к 105-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2009. — № 4. — С. 123—124 Рыгор Іосіфавіч Лашкевіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кармянскім раёне Катэгорыя:Вучоныя СССР Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Раслінаводы Беларусі Катэгорыя:Аграхімікі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта