Ду́біца (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчана за 39 км на поўдзень ад Брэста, чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Уладава, на поўдні лес, на поўначы меліярацыйныя каналы, непадалёку (1 км) аўтадарога Брэст — Тамашоўка.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна» (цэнтр — аг. Медна).

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя ў складзе Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1574 годам упамінаецца як маёнтак.

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1870 годзе ў Дамачаўскай воласці. У 1883 годзе заснаваны лесапільны завод, на якім у 1895 годзе працаваў 21 рабочы, у 1884 годзе ўведзены паравы рухавік. У 1890 годзе сялянам Дубіцкага сельскагаспадарчага таварыства належала 308 дзесяцін зямлі. Працаваў хлебазапасны магазін.

У 1905 годзе вёска, чыгуначны паўстанак Дубіца (10 жыхароў) Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе цэнтр Дубіцкага, затым Ляплёўскага (1954) сельсаветаў Дамачаўскага раёна, які ў 1956 годзе аднесены да Брэсцкага раёна.

У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 8 двароў, загубілі 14 жыхароў; 30 вяскоўцаў загінулі на фронце.

З 1957 года ў складзе Дамачаўскага пассавета.

9 верасня 2011 года ў склад вёскі ўвайшла станцыя Дубіца«О некоторых вопросах административно-территориального устройства». Решение Брестского районного Совета депутатов от 9 сентября 2011 г. № 84.

Насельніцтва 101 мужчына, 88 жанчын (1870) 71 двор, 410 жыхароў (1876) 358 жыхароў (1897) 374 жыхары (1905) 53 двары, 265 жыхароў (1921) 106 двароў, 420 жыхароў (1940) 406 жыхароў (1970) 92 гаспадаркі, 166 жыхароў (1997) 60 гаспадарак, 110 жыхароў (2005)

Славутасці Будынак чыгуначнай станцыі (1897) —

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дамачаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна