Хірам I Вялікі — цар тырскі і біблскі (969 да н.э. — 936 да н.э.), сучаснік Давіда і Саламона, які знаходзіўся ў сяброўскіх з імі адносінах.

Біяграфія

Хірам быў сынам і пераемнікам Авібаала; ён жыў 53 гады і памёр пасля 34-гадовага валадарання. Пры ім Тыр дасягнуў свайго росквіту. Ён узвёў велізарныя будынкі і ўмацаванні на востраве Тыра, каб мець тут абарончы фарпост для ўсёй Фінікіі; аднавіў старажытныя свяцілішчы, пакрыўшы іх кедравым дрэвам; пабудаваў новы храм у гонар Мелькарта і Астарты; рабіў багатыя прынашэнні ў галоўны храм Зеўса-Ваалсаміда, дзе стварыў залатыя калоны, якім дзівіўся яшчэ Герадот.

Хірам ваяваў з кітыйцамі, гэта значыць жыхарамі Кіпра, і зноў скарыў іх, імкнучыся замацаваць за Тырам гегемонію, якая перайшла да яго ад Сідона. Неўзабаве пасля сваім узыходжання на прастол Хірам адправіў да Давіда паслоў і цясляроў і забяспечыў яго кедравымі дрэвамі для будаўніцтва яго палаца ў Іерусаліме (; ).

Пры ўзыходжанні на прастол Саламона Хірам даслаў да яго пасольства (). Карыстаючыся гэтым, Саламон, які прыступіў да выканання завяшчання Давіда аб будаўніцтве храма, пісаў пра гэта Хіраму і прасіў яго пасадзейнічаць. Хірам і Саламон заключылі паміж сабой саюз (): Хірам дасылаў Саламону кедравыя і кіпарысавыя дрэвы, а таксама працаўнікоў, муляроў, цясляроў, і золата для будаўніцтва храма і палацаў (; ), а Саламон пасылаў яму пшаніцу ды аліўкавы алей () і аддаў Хіраму ў 946 годзе да н.э. 20 гарадоў у зямлі Галілейскай.

Гарады гэтыя не спадабаліся Хіраму, але гэта не парушыла сяброўства яго з Саламонам (). Грабніцу Хірама паказваюць у дзвюх гадзінах ад Тыра, у паўднёва-ўсходнім кірунку, на шляху да Каны: гэта пусты саркафаг з вапнавага каменя увянчаны пірамідападобным вечкам, які стаіць на высокім пастаменце і мае 4 м у даўжыню, 3 м у шырыню і 2 м у вышыню.Турыстычнае фота так званай грабніцы Ахірама Паводле іншай версіі, у грабніцы быў пахаваны майстар Хірам — культавая фігура руху масонаў. Таксама мяркуюць, што збудаванне ўяўляе персідскую грабніцу перыяду VI—IV стст. да н.э.

Апроч таго, Хірам, цар Тыра паслаў Хірама-Авія, чалавека разумнага і вучонага, у якасці начальніка будаўніцтва Храма Цара Саламона. Гэтага Хірама масоны лічаць заснавальнікам масонства.

Літаратура

Катэгорыя:Цары фінікійскія Катэгорыя:Кіраўнікі X стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Персанажы Старога Запавету Катэгорыя:Тыр