Махінда Раджапаксэ (, , , нар. 18 лістапада 1945 года, Віракеція, Шры-Ланка) — прэзідэнт Шры-Ланкі (2005—2015), у 2004—2005 гадах — прэм’ер-міністр. Адзін з лідараў партыі свабоды Шры-Ланкі, якая ўваходзіць у Народны альянс.
Біяграфія Нарадзіўся ў Паўднёвай правінцыі ў сям’і юрыста, які абіраўся дэпутатам парламента ў 1947—1960 гадах. Па адукацыі таксама юрыст (вучыўся ў каледжы ў Гале і ва ўніверсітэце Каломба). У 1970 годзе стаў самым маладым у гісторыі краіны дэпутатам парламента. Левацэнтрыст. У 1994—2001 гадах працаваў ва ўрадзе Шры-Ланкі — спачатку як міністр працы (распрацаваў прагрэсіўны працоўны кодэкс, які быў адпрэчаны пад націскам з боку буйнога бізнесу), затым як міністр рыбалоўства. У 2001—2004 гадах лідар апазіцыі ў парламенце.
Пасля перамогі ў 2004 годзе Народнага альянсу (блок ПСШЛ і левай нацыяналістычнай сінгальскай партыі «Джаната Вімукці Перамуна» (ДВП)) на абвешчаных прэзідэнтам Кумаратунгам датэрміновых парламенцкіх выбарах абраны прэм’ер-міністрам. Яго дзейнасць па ліквідацыі наступстваў разбуральнага цунамі 26 снежня 2004 года (гл. Землетрасенне ў Індыйскім акіяне ў 2004 годзе) была высока ацэнена ў краіне і па-за яе межамі.
Абраны прэзідэнтам падчас выбараў 17 лістапада 2005 года (атрымаў 50,3 % галасоў), прызначаных у сувязі з рашэннем Вярхоўнага суда Шры-Ланкі аб тым, што прэзідэнцкі тэрмін папярэдняга прэзідэнта Ч. Кумаратунгі заканчваецца ў снежні 2005 года. Пасля гэтага пасаду прэм’ер-міністра заняў Ратнасіры Вікрэманаяке.
Быў пераабраны прэзідэнтам Шры-Ланкі 27 студзеня 2010 года, атрымаўшы 57,88 % галасоў.
9 лютага 2010 года выдаў указ аб роспуску парламентаParliament dissolved Lanka House Dissolved і распарадзіўся аб арышце лідара апазіцыі Саратха ФансекіEnde der Demokratie in Sri Lanka(у верасні 2010 года ваенны трыбунал прысудзіў Фансеку да трох гадоў пазбаўлення свабоды за карупцыю), узяўшы, такім чынам, рэзкі курс на адыход ад дэмакратыі ў бок аўтарытарызму.
Спасылкі Афіцыйны сайт Прэзідэнта Шры-Ланкі
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Шры-Ланкі Катэгорыя:Прэзідэнты Шры-Ланкі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя