Лі Сяньлун (, , ) — палітык, Прэм'ер-міністр Сінгапура (2004—2024).
Біяграфія Старэйшы сын былога прэм’ера Лі Куан Ю. Скончыў Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта, матэматык. Служыў у арміі. Займаў розныя міністэрскія пасады.
Міністр фінансаў з 2001 па 1 снежня 2007. Старшыня кіруючай партыі ПНД.
Прэм'ер-міністр Сінгапура з 12 жніўня 2004 года, змяніў на гэтай пасадзе Го Чок Тонга. Працягваў цвёрдую палітыку сваіх папярэднікаў, кансультуючыся з Лі Куан Ю, да смерці апошняга ў 2015 годзе. Меў самую вялікую ў свеце зарплату сярод кіраўнікоў дзяржаў — больш за $2—2,5 млн у годThe Financial Times. 15 мая 2024 года сышоў у адстаўку.
Зноскі
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Сінгапура Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сінгапуры