Поль Бія́ (; ) — камерунскі палітычны і дзяржаўны дзеяч; Прэм’ер-міністр Камеруна (1975—1982), Прэзідэнт Камеруна (з 1982).
Біяграфія Нарадзіўся 3 лютага 1933 года ў вёсцы Мвамекаа. Па этнічнай прыналежнасці фанг (булу). У 1956 годзе скончыў ліцэй генерала Леклерка ў Камеруне, атрымаў дыплом па спецыяльнасці «філасофія». З чэрвеня 1956 года праходзіў навучанне ў ліцэі Луі ле Гран у Парыжы, таксама вучыўся ў Сарбоне. У 1962 годзе скончыў Інстытут даследаванняў «заморскіх тэрыторый» у Парыжы. У тым жа годзе паступіў на дзяржаўную службу, працаваў чыноўнікам па асобых даручэннях у канцылярыі прэзідэнта Ахмаду Ахіджа, затым у 1964 годзе быў прызначаны дырэктарам кабінета ў Міністэрстве нацыянальнай адукацыі, моладзі і культуры, а ў 1965 годзе стаў генеральным сакратаром Міністэрства.
30 чэрвеня 1975 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Камеруна.
Прэзідэнт 4 лістапада 1982 года прэзідэнт Ахмаду Ахіджа нечакана абвясціў пра сваю адстаўку. 6 лістапада, паводле канстытуцыі, Поль Бія змяніў яго на пасадзе прэзідэнта. У жніўні 1983 года Бія абвінаваціў Ахіджа ў падрыхтоўцы чэрвеньскага дзяржаўнага перавароту. 14 верасня Поль Бія стаў старшынёй партыі Камерунскі нацыянальны саюз, пераназванай у 1985 годзе ў Дэмакратычнае аб’яднанне камерунскага народа.
6 красавіка 1983 года ўрадавыя войскі здушылі спробу ваеннага перавароту. Пасля гэтага Бія распусціў Рэспубліканскую гвардыю. Ён перамог на прэзідэнцкіх выбарах 14 студзеня наступнага года і быў пераабраны на выбарах 24 красавіка 1988 года з вынікам 98,75 % галасоў.
11 кастрычніка 1992 года ў краіне прайшлі прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў Поль Бія, набраўшы 39,98 %. У 1996 годзе Бія быў абраны тэрмінам на год старшынёй Арганізацыі Афрыканскага Адзінства. На прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 12 кастрычніка 1997 года, ён быў пераабраны з вынікам 92,57 % галасоў.
11 кастрычніка 2007 года ў краіне адбыліся чарговыя прэзідэнцкія выбары, паводле вынікаў якіх Бія зноў атрымаў перамогу, набраўшы 70,92 % галасоў.
9 кастрычніка 2011 года Поль Бія быў пераабраны, набраўшы на прэзідэнцкіх выбарах 77,99 % галасоў.
Поль Бія вінаваціцца многімі ў дыктатуры, асабліва выхадцамі з былога Брытанскага Камеруна. У шматлікіх спісах сучасных дыктатараў свету Бія таксама фігуруе нароўні з Мсваці III, Тэадора Абіянгам Нгема Мбасога і Робертам МугабэDavid Wallechinsky, Tyrants: the World’s 20 Worst Living Dictators, Regan Press, 2006. — С. 286—290The World’s Worst Dictators — 2007. Так, у рэйтынгу часопіса Парад за 2009 год ён займаў 19-ю пазіцыю ў спісе найгоршых дыктатараў светуParade Magazine. « The Worlds 10 Worst Dictators», 22 March 2009.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута палітычных даследаванняў Катэгорыя:Прэзідэнты Камеруна Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Камеруна Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя