Пётр Антонавіч Гале́цкі (, в. Майдан, Талачынскі раён — , в. Копці, ) — Герой Савецкага Саюза, партызан-падрыўнік. Удзельнічаў у партызанскім руху ў Беларусі. Быў удзельнікам партызанскага атрада «Перамога», які дыслацыраваўся ў Віцебскай і Смаленскай абласцях.

Біяграфія Па нацыянальнасці беларус. Атрымаў пачатковую адукацыю. Падлеткам працаваў фурманам старшыні калгаса.

Быў членам ВЛКСМ. У 18 гадоў прызначаны брыгадзірам у калгасе. У 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з 1941 года. Вучыўся ў партызанскай школе падрыўнікоў. У канцы ліпеня 1942 года Пётр Галецкі залічаны байцом партызанскага атрада «Перамога», пад камандаваннем Качубея.

10 жніўня 1942 года атрад, у якім быў Галецкі, перайшоў лінію фронту ў раёне Веліж — Усвяты на Смаленшчыне. У першым баі з 250-ю карнікамі 15 немцаў з 20 былі на рахунку Пятра Галецкага.

Праз некаторы час атрад разграміў гарнізоны ў вёсках Упа і Пагосцішча.

19 верасня 1942 г. Галецкі ўдзельнічаў у падрыве чыгункі Віцебск — Смаленск, якая мела стратэгічнае значэнне для немцаў. У выніку аперацыі быў узарваны адмысловы састаў, які вёз на фронт нямецкіх афіцэраў, а таксама генерала Ота фон Добшыца. 1600 фашыстаў было забіта падчас акцыі каля станцыі Выдрэя.

20 кастрычніка 1942 года група падрыўнікоў, у якой Галецкі быў мінёрам, выйшла на перагон Выдрэя — Крынкі для падрыву чыгункі. Прапусціўшы паравоз з баластам і нямецкія патрулі, Пётр з мінай пабег да палатна. У гэты час з-за павароту выйшаў эшалон з 40 цыстэрнамі з гаручым. Пётр, разумеючы, што часу на закладку міны няма, кінуўся з ёй пад паравоз.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года напярэдадні 20-годдзя Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй за асаблівыя заслугі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Пятру Антонавічу Галецкаму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды Пасмяротна ўзнагароджаны медалём «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза і ордэнам Леніна.

Памяць Імем Галецкага названая Славенская школа ў Ламіншчыне Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. У 2006 годзе ля вёскі Копці Віцебскага раёна на тэрыторыі воінскага мемарыяльнага комплексу імя Ленінскага камсамола Галецкаму паставілі помнік.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны