Кабёлка. Сустракаецца таксама варыянт Кубэ́лка, Кабы́лкі, мн. (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчана за 52 км на поўдзень ад Брэста, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на аўтадарозе Брэст — Тамашоўка.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г.п. Дамачава).

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XV стагоддзя як сяло — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Размяшчалася на дарозе Камароўка — Бярэсце.

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, у складзе маёнтка Дамачава. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1858 года ўладанне князя Вітгенштэйна. У 1878 годзе вёска з’яўлялася цэнтрам сельскай грамады, адносілася да Дамачаўскай воласці. У 1890 годзе працавала царкоўна-прыходская школа. У 1897 годзе дзейнічала школа граматы.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

Да 1957 года ў складзе Ляплёўскага сельсавета, пасля — у складзе Дамачаўскага пассавета.

Насельніцтва 235 сялянскіх душ (1858) 113 двароў, 591 жыхар (1878) 83 двары, 451 жыхар (1897) 452 жыхары (1905) 46 двароў, 257 жыхароў (1921) 454 жыхары (1970) 97 гаспадарак, 214 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дамачаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна