Дубо́к () — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 53 км на поўдзень ад Брэста, 19 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на ўсходзе меліярацыйны канал, на захадзе — рака Капаеўка (прыток Заходняга Буга), на поўдні сетка меліярацыйных каналаў і дзяржаўная мяжа з Украінай, аўтадарогай звязана з г.п. Дамачава.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г.п. Дамачава).

Гісторыя У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў у вёсцы пабудавана драўляная ўніяцкая Ільінская царква.

У XIX стагоддзі сяло ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1868 годзе ў Прыбыраўскай воласці, уласнасць графа Замойскага. У 1875 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1886 годзе дзейнічала праваслаўная царква, царкоўна-прыходская школа, карчма. У 1890 годзе сялянам Дубоцкага сельскагаспадарчага таварыства належала 632,3 дзесяціны ворыва. У народным вучылішчы займаліся 39 хлопчыкаў. У 1897 годзе ў сяле царква, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, майстэрня па вырабе гонту, карчма.

У 1905 годзе вёска і маёнтак (20 жыхароў) у Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 23 двары, загубілі 57 жыхароў; 30 вяскоўцаў загінулі на фронце.

Да 18 снежня 1972 года ў складзе Чэрскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 снежня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378)., у 1972—2013 гадах у складзе Дамачаўскага пассаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» .

Насельніцтва 160 мужчын, 179 жанчын (1868) 143 двары, 1008 жыхароў (1876) 25 двароў, 410 жыхароў (1886) 121 двор, 644 жыхары (1897) 934 жыхары (1905) 60 двароў, 270 жыхароў (1921) 149 двароў, 654 жыхары (1940) 575 жыхароў (1959) 524 жыхары (1970) 128 гаспадарак, 211 жыхароў (1997) 27 гаспадарак, 224 жыхары (2005)

Інфраструктура Пачатковая школа Фельчарска-акушэрскі пункт Клуб Бібліятэка

Славутасці

Ільінская царква (канец XVIII — пачатак XIX стагоддзяў), на заходняй ускраіне вёскі, помнік архітэктуры народнага дойлідства Беларускага Палесся. —

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дамачаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна