Танталі́т — мінерал падкласа складаных аксідаў, крайні член бесперапыннага ізаморфнага раду танталіт—калумбіт, (Fe, Mn)(Ta, Nb)O.
Пласціністыя, прызматычныя або ігольчатыя крышталі чорнага, шараватага, чырванавата-карычневага або ружовага колеру. Шчыльнасць 7000—8200 кг/м³, цвёрдасць да 6,5 па шкале Моаса. Крохкі. Паходжанне высокатэмпературнае эндагеннае (у гранітных пегматытах, грэйзенах), трапляецца ў россыпах.
Радовішчы ў Аўстраліі, Бразіліі, Канадзе, Мазамбіку, Казахстане, Расіі і іншых.
Гл. таксама Танталавыя руды Танталаніабаты
Зноскі
Літаратура
Тантали́т // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 310. Фельдман Л. Г. Тантали́т // Горная энциклопедия : в 5 т. / гл. ред. Е. А. Козловский. — М.: «Советская энциклопедия», 1991. — Т. 5. СССР — Яшма. — С. 119. — 541 с. — 44 126 экз. — ISBN 5-85270-007-X, ISBN 5-85270-000-6 (т. 5).
Спасылкі Танталіт на сайце КаталогМинералов. RU
Катэгорыя:Руды Катэгорыя:Злучэнні танталу Катэгорыя:Вокіслы (мінералы)