Тэафіла Антоніа Гут’ерэс Ранкансіа (; нар. , , Калумбія) — калумбійскі футбаліст, нападнік клуба «Дэпартыва Калі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Калумбіі. Таленавіты нападнік, Тэа часцяком падкрэсліваецца калумбійцамі ў сацыяльных медыя як культавая фігураTeofilo Gutierrez news & comments (r). Big Soccer.com.

Клубная кар’ера У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за каманду клуба «Баранкілья», у якой правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел у 28 матчах чэмпіянату. Сваёй гульнёй за гэту каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба галоўнай каманды «Хуніёр», у склад якой далучыўся ў 2007 годзе.

У 2010 годзе заключыў кантракт з турэцкім клубам «Трабзанспор», у складзе якога правёў наступны год сваёй кар’еры. У 2011 годзе Тэа самавольна з’ехаў з базы клуба на радзіму без дазволу трэнера, сцвярджаючы, што мае некаторыя праблемы са здароўем. Пасля праверак, лекары не знайшлі аніякіх праблем са здароўем. 3 лютага 2011 года, «Трабзанспор» прыняў прапанову ад «Расінга» на пераход іграка. 2012 год ігрок правёў у арэндах у складзе каманд клубаў «Ланус» і «Хуніёр». Таксама некаторы час Гут’ерэс правёў у складзе мексіканскага клуба «Крус Асуль», у які перайшоў за 3 млн долараў ЗША, зарабляючы ў новым клубе 1,5 млн долараў у год.

Да клуба «Рывер Плэйт» далучыўся ў 2013 годзе. Разам з гэтым клубам стаў эмпіёнм Аргенціны і ўладальнікам Паўднёваамерыканскага кубка. У ліпені 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з партугальскім «Спортынгам», але ў жніўні 2016 года быў арандаваны клубам «Расарыа Сентраль»Тео Гутьеррес перешел из «Спортинга» в «Росарио Сентраль». by.tribuna.com. У чэрвені 2017 года вярнуўся ў «Атлетыка Хуніёр», з якім стаў чэмпіёнам Калумбіі.

У жніўні 2021 года перайшоў у «Дэпартыва Калі», а ў лютым 2023 года стаў іграком «Атлетыка Букараманга». У ліпені 2023 года вярнуўся ў «Дэпартыва Калі».

Міжнародная кар’ера Тэа ў 2009 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі. У першай жа гульні за зборную, якая праходзіла супраць зборнай Сальвадора, ён адзначыўся мячом. Матч скончыўся з лікам 2:1 на карысць калумбійцаў.

Дасягненні Трабзанспор Уладальнік Кубка Турцыі: 2010 Уладальнік Суперкубка Турцыі: 2010

Крус Асуль Уладальнік Кубка Мексікі: 2013 (к)

Рывер Плэйт Чэмпіён Аргенціны: 2014 (фіналь) Уладальнік Паўднёваамерыканскага кубка: 2014 Пераможца Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 2015

Спортынг Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2015

Атлетыка Хуніёр Чэмпіён Калумбіі: 2018 (ф), 2019 (а) Уладальнік Кубка Калумбіі: 2017 Уладальнік Суперкубка Калумбіі (2): 2019, 202

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Калумбіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Калумбіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Баранкілья Катэгорыя:Ігракі ФК Хуніёр Баранкілья Катэгорыя:Ігракі ФК Трабзанспор Катэгорыя:Ігракі ФК Расінг Авельянеда Катэгорыя:Ігракі ФК Ланус Катэгорыя:Ігракі ФК Крус Асуль Катэгорыя:Ігракі ФК Рывер Плэйт Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Расарыа Сентраль Катэгорыя:Ігракі ФК Дэпартыва Калі Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Букараманга Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года